Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гамеаме́рыя

(гр. homoiomereia, ад homoios = падобны + meros = частка)

тэрмін старажытнагрэчаскай філасофіі, які абазначае самую дробную неразбуральную часцінку, а таксама целы, якія складаюцца з мноства аднародных такіх часцінак.

гамеамо́рфія

(ад гамеа- + гр. morphe = выгляд, форма)

значнае падабенства прадстаўнікоў дзвюх або некалькіх груп арганічнага свету, не звязаных паміж сабой непасрэдным сваяцтвам; прыватны выпадак канвергенцыі 2.

гамеапа́т

(ад гамеа- + -пат)

урач, які пры лячэнні выкарыстоўвае метад гамеапатыі (параўн. алапат).

гамеапаты́чны

(ад гамеапатыя)

які мае адносіны да гамеапатыі;

г-ыя расліны — расліны, якія выкарыстоўваюцца ў гамеапатыі.

гамеапа́тыя

(ад гамеа- + -патыя)

метад лячэння хваробы малымі дозамі таго лякарства, якое ў вялікіх дозах выклікае ў здаровага чалавека з’явы, падобныя на сімптомы самой хваробы (параўн. алапатыя).

гамеаста́з

(ад гамеа- + -стаз)

адноснае пастаянства фізіка-хімічных і біялагічных уласцівасцей унутранага асяроддзя арганізма чалавека і жывёл (напр. пастаянства складу крыві, тэмпературы цела).

гамеаста́т

(ад гамеа- + -стат)

кібернетычная сістэма, якая мадэлюе здольнасць жывых арганізмаў падтрымліваць некаторыя велічыні (напр. тэмпературу цела) у фізіялагічна дапушчальных межах.

гамела́н

(ад яв. gamel = стукаць)

інданезійскі нацыянальны аркестр.

гамео́зіс

(гр. homaiosis = падобнасць)

змяненне органа або часткі цела, якое робіць яго падобным да адпаведных органаў у арганізмах роднасных груп; часта сустракаецца ў насякомых.

гамео́трыкс

(н.-лац. homoeothrix)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. гамеотрыксавых, пашыраная ў прэсных стаячых і цякучых водах, у слізі іншых водарасцей.