Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сінусі́т

(ад лац. sinus = пазуха)

запаленне слізістай абалонкі прыдаткавых пазух носа.

сінусо́іда

(ад сінус + гр. eidos = выгляд)

хвалепадобная крывая лінія, якая графічна паказвае змяненні сінуса ў залежнасці ад змянення вугла.

сінхандро́з

(ад гр. syn = разам + chondros = храсток)

анат. нерухомае або маларухомае злучэнне касцей паміж сабой (сінартроз) пры дапамозе храстка.

сінхі́трый

(н.-лац. synchytrium)

ніжэйшы грыб сям. сінхітрыевых, які паразітуе на раслінах сям. казяльцовых, ясноткавых, малачаевых, паслёнавых і інш.

сінхра-

(гр. synchronos = адначасовы)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адначасовасць дзеяння.

сінхрагенера́тар

(ад сінхра- + генератар)

прыбор, які выпрацоўвае сігналы, што забяспечваюць сінхранізацыю работы асобных элементаў або вузлоў складаных прыбораў або сістэм.

сінхраканта́кт

(ад сінхра- + кантакт)

кантактнае ўстройства ў механізме затвора фотаапарата, якое пры націсканні спускавой кнопкі замыкае ланцуг запальвання лямпы-ўспышкі сінхронна з работай затвора.

сінхрамарке́тынг

(ад сінхра- + маркетынг)

від дзейнасці фірмы па рэгуляванню попыту, які вагаецца ў сувязі з сезонным характарам вытворчасці і (або) спажывання.

сінхрамі́я

(ад гр. syn = разам + chroma = колер, фарба)

адна з назваў мазаічнага друку, калі адначасова друкуюць некалькімі фарбамі з адной друкарскай формы.

сінхранаско́п

(ад гр. synchronos = адначасовы + -скоп)

электравымяральны прыбор, які паказвае наяўнасць сінхранізацыі вагальных працэсаў у двух струменях пераменнага току.