Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гамаятэ́рмны

(ад гр. homoios = падобны, аднолькавы + -тэрмны);

г-ыя жывёлы — група жывёл з пастаяннай, устойлівай тэмпературай цела, якая амаль не залежыць ад хістанняў тэмпературы знешняга асяроддзя; цеплакроўныя жывёлы (параўн. пайкілатэрмны).

га́ма-апара́т

(ад гама + апарат)

апарат з радыеактыўнымі ізатопамі, якія з’яўляюцца крыніцай выпрамянення.

га́ма-астрано́мія

(ад гама + астраномія)

раздзел пазаатмасфернай астраноміі, які даследуе нябесныя целы, што выпускаюць гама-прамяні.

га́ма-глабулі́ны

(ад гама2 + глабуліны)

фракцыя 2 сывараткавых бялкоў-глабулінаў крыві, якая змяшчае антыцелы супраць узбуджальнікаў розных хвароб.

га́ма-дэфектаскапі́я

(ад гама + дэфектаскапія)

сукупнасць метадаў выяўлення ўнутраных дэфектаў матэрыялаў і вырабаў пры дапамозе гама-апарата.

га́ма-карата́ж

(ад гама2 + каратаж)

метад даследавання геалагічнага разрэзу свідравін на аснове радыеактыўнага выпрамянення горных парод.

га́ма-ква́нт

(ад гама + квант)

порцыя энергіі гама-выпрамянення.

га́ма-ме́тад

(ад гама2 + метад)

метад разведвання карысных выкапняў, які грунтуецца на вымярэнні інтэнсіўнасці выпрамянення прыродных радыеактыўных элементаў, што змяшчаюцца ў горных пародах.

га́ма-спектраскапі́я

(ад гама2 + спектрасксапія)

раздзел ядзернай спектраскапіі, у якім даследуецца энергетычны склад гама-прамянёў.

га́ма-спектро́метр

(ад гама2 + спектрометр)

прыбор для вымярэння даўжыні хваль або энергіі і інтэнсіўнасці гама-прамянёў.