Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гама́да

(ар. hamada)

тып камяністай пустыні ў Сахары.

гамадо́нтнасць

(ад гама- + гр. odus, odontos = зуб)

раўназубасць (параўн. гетэрадонтнасць).

гамадры́л

(ад гр. hamadryas = дрэвавая німфа)

буйная малпа з роду павіянаў, якая водзіцца ў Афрыцы і на Аравійскім паўвостраве.

гамазі́ды

(н.-лац. gamasoidea)

сямейства кляшчоў атрада паразітаформных з прадаўгавата-круглаватым, пляскатым целам, укрытым хіцінавымі шчыткамі даўжынёй 0,3—4 мм, якое ў сусветнай фауне налічвае каля 4 тысяч відаў; многія — паразіты паўзуноў, птушак, млекакормячых і чалавека.

гама́к

(фр. hamac, ад ісп. hamaca)

падвесная сетка для адпачынку, сну на свежым паветры.

гамалагі́чны

(ад гамалогія)

які мае аднолькавыя адносіны да чаго-н., падобны;

г-ыя рады — групы арганічных злучэнняў з аднолькавымі хімічнымі ўласцівасцямі і падобнай будовай;

г-ыя органы — органы жывёл і раслін, якія маюць у асноўным аднолькавую будову, але выконваюць розныя функцыі (напр. рука чалавека і крыло птушкі); параўн. аналагічны 2.

гамалатэ́цыум

(н.-лац. homalothecium)

лістасцябловы мох сям. брахітэцыевых, які трапляецца на ствалах шыракалістых дрэў, дранкавых стрэхах, камянях.

гама́лія

(н.-лац. homalia)

лістасцябловы мох сям. некеравых, які трапляецца ў шыракалістых і мяшаных лясах каля асновы ствалоў дрэў, на камянях.

гамало́гія

(гр. homologia = адпаведнасць)

падобнасць органаў, якія маюць аднолькавую будову, але выконваюць у розных жывёл і раслін розныя функцыі (параўн. аналогія 3).

гамама́ліум

(н.-лац. homomallium)

лістасцябловы мох сям. гіпнавых, які трапляецца на зацененых валунах і ствалах дрэў.