Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ганапо́дыі

(ад гр. gone = семя + -подыі)

змененыя ногі некаторых членістаногіх і плаўнікі рыб, якія прымаюць удзел у капуляцыі.

ганапо́р

(ад гр. gone = семя + -пор)

палавая адтуліна ў членістаногіх.

ганапо́фізы

(ад гр. gone = семя + apophysis = адростак)

палавыя адросткі, якія ўтвараюць у самак насякомых яйцаклад.

ганара́нт

(лац. honorans, -ntis)

асоба, якая паручаецца за плацеж па вэксалю.

ганара́р

(лац. honorarium = узнагароджанне, ганаровы дар)

плата, грашовае ўзнагароджанне, якое атрымліваюць аўтары за свае творы.

ганара́т

(лац. honoratus = паважаны)

вэксалядавец, за плацеж па вэксалю якога паручыўся ганарант.

ганарэ́я

(н.-лац. gonorrhoea, ад гр. gonos = семя + rheo = цяку)

заразная венерычная хвароба, якая характарызуецца гнойным запаленнем мочаспускальнага канала; выклікаецца ганакокам.

ганатазіго́н

(н.-лац. gonatozygon)

ніткаватая зялёная водарасць сям. ганатазігавых, якая трапляецца ў планктоне тарфяных вадаёмаў і абрастаннях, рэках, лужынах, сфагнавых балотах.

ганато́мы

(ад гр. gone = семя + tome = адрэзак)

сегментаваныя ўчасткі бакавой мезадэрмы ў зародкаў хордавых жывёл і чалавека.

ганатрафі́чны

(гр. gone = семя + trophe = харчаванне)

звязаны з чаргаваннем прыёму ежы і яйцакладкі ў многіх крывасосных членістаногіх (камароў, маскітаў, кляшчоў).