Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

галагене́з2

(ад гала- + -генез)

сукупнасць працэсаў у насычаных растворах салёных азёр або лагун, у выніку якіх крышталізуюцца солі.

галагені́ды

(ад галагены + гр. eidos = выгляд)

злучэнні галагенаў з іншымі элементамі (гл. браміды, ёдыды, фтарыды, хларыды); трапляюцца ў выглядзе мінералаў.

галаге́ны

(ад гала- + -ген)

хімічныя элементы (фтор, хлор, бром, ёд і астат), якія пры злучэнні з металамі даюць солі.

галагра́ма

(ад гр. holos = увесь + -грама)

малюнак, атрыманы метадам галаграфіі.

галагра́фія

(ад гр. holos = увесь + -графія)

спосаб атрымання аб’ёмнага відарыса прадмета, заснаваны на інтэрферэнцыі двух прамянёў святла, адзін з якіх ідзе непасрэдна ад лазера, а другі асвятляе прадмет, адбіўшыся ад люстэрка.

галазо́йны

(ад гр. holos = увесь, цэлы + zoon = жывёла)

звязаны з харчаваннем шляхам захопу цвёрдых часцінак ежы ўнутр цела, што ўласціва пераважна для аднаклетачных жывёл.

галаклі́н

(ад гала- + гр. kline = ложа)

слой вады ў акіяне з рэзка выражаным вертыкальным градыентам салёнасці.

галакры́навы

(ад гр. holos = увесь + krino = выдзяляю)

г-ыя залозы — залозы, у якіх усё змесціва функцыянальных клетак ператвараецца ў сакрэт2, напр. сальныя залозы (параўн. апакрынны, меракрынавы).

галактазамі́н

(ад галактоза + аміны)

амінацукар, вытворнае галактозы.

галакта́ны

(ад гр. gala, galaktos = малако)

складаныя поліцукрыды, якія змяшчаюцца ў раслінных тканках як структурныя элементы клетачных абалонак, а таксама ў тканках жывёл.