Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аміладэкстры́н

(ад гр. amylon = крухмал + дэкстрын)

прадукт расшчаплення крухмалу.

аміла́зы

(ад гр. amylon = крухмал)

ферменты, якія гідралітычна расшчапляюць крухмал і глікаген і ўтвараюць дэкстрыны, мальтозу і глюкозу ў жывых арганізмах.

амілаідо́з

(ад гр. amylon = крухмал + eidos = выгляд)

парушэнне бялковага абмену ў арганізме.

аміла́н

(ад аміды)

разнавіднасць сінтэтычнага валакна з поліамідаў.

амілапекці́н

(ад гр. amylon = крухмал + пекцін)

састаўная частка крухмалу, разгалінаваны поліцукрыд, утвораны рэшткамі глюкозы; выкарыстоўваецца як клей і ў харчовай прамысловасці.

амілапла́сты

(ад гр. amylon = крухмал + -пласт)

лейкапласты расліннай клеткі, якія назапашваюць крухмал.

амілацэта́т

(ад гр. amylon = крухмал + ацэтат)

арганічнае злучэнне, амілавы эфір воцатнай кіслаты, бясколерная вадкасць.

аміле́н

(ад гр. amylon = крухмал)

ненасычаны вуглевадарод з адной падвойнай сувяззю і пяццю атамамі вугляроду ў малекуле.

амілінтры́ты

(ад гр. amylon = крухмал + нітрыты)

складаныя эфіры амілавых спіртоў і азоцістай кіслаты.

аміло́за

(ад гр. amylon = крухмал)

лёгкарастваральная ў вадзе састаўная частка крухмалу.