Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

амбліо́пія

(ад гр. amblys = тупы + ops = вока)

аслабленне зроку, абумоўленае функцыянальнымі расстройствамі зрокавага аналізатара.

амблісто́ма, амбісто́ма

(ад гр. amblys = тупы + stoma = рот)

хвастатае земнаводнае, падобнае да саламандры, якое водзіцца ў Паўн. і Цэнтр. Амерыцы.

амблістэгіе́ла

(н.-лац. amblystegiella)

лістасцябловы мох сям. амблістэгіевых, які расце на ствалах і галінках дрэў і кустоў, радзей на камянях.

амблістэ́гіум

(н.-лац. amblystegium)

лістасцябловы мох сям. амблістэгіевых, які расце на кары дрэў, камянях, вільготнай глебе.

амбо́н

(гр. ambon = узвышэнне)

паўкруглае і высунутае на сярэдзіну храма ўзвышэнне перад царскімі варотамі, з якога чытаюць Евангелле, гавораць казанні.

а́мбра

(фр. ambre, ад ар. ’anbar)

1) воскападобнае рэчыва, якое выдзяляецца кашалотамі; выкарыстоўваецца ў парфумерыі;

2) уст. духі́.

амбразу́ра

(фр. embrasure)

1) адтуліна ў сцяне абарончага збудавання для стральбы; байніца;

2) аконны ці дзвярны праём у дамах, вежах.

амбрафі́лы

(ад гр. ombros = дождж + -філ)

расліны, якія добра пераносяць павышаную вільготнасць, працяглыя дажджы (параўн. амбрафобы).

амбрафі́ты

(ад гр. ombros = дождж + -фіты)

расліны, якія выкарыстоўваюць толькі вільгаць атмасферных ападкаў (параўн. трыхафіты).

амбрафо́бы

(ад гр. ombros = дождж + -фоб)

характэрныя для засушлівых мясцін расліны, якія не пераносяць працяглых дажджоў (параўн. амбрафілы).