Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аграма́нт

(фр. agrément = аздоба)

аздабленне штор, мяккай мэблі, зробленае з плеценага шнура.

аграматы́зм

(ад гр. agrammatos = неразборлівы)

парушэнне моўнай дзейнасці ў выніку паражэння пэўных зон кары галаўнога мозгу.

аграмеліяра́цыя

(ад агра- + меліярацыя)

сістэма асушальных або арашальных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўрадлівасці глебы.

аграметэарало́гія

(ад агра + метэаралогія)

раздзел метэаралогіі, які вывучае атмасферныя ўмовы, што маюць значэнне для сельскагаспадарчай вытворчасці.

аграмі́німум

(ад агра- + мінімум)

мінімум агранамічных ведаў, неабходных для работы ў сельскай гаспадарцы.

аграно́м

(гр. agronomos)

спецыяліст у галіне аграноміі.

аграно́мія

(гр. agronomia)

навука пра земляробства.

агранулацыто́з

(ад а- + гранула + -цытоз)

хвароба, пры якой значна змяншаецца колькасць або поўнасцю адсутнічаюць агранулацыты.

агранулацы́ты

(ад а- + гранулацыты)

лейкацыты (лімфацыты і манацыты), якія не змяшчаюць у цытаплазме бялковых гранул (параўн. гранулацыты).

аграпрапага́нда

(ад агра- + прапаганда)

прапаганда сельскагаспадарчых ведаў.