агані́стыкі
(гр. agonistikos = здольны да барацьбы)
дэмакратычная хрысціянская секта ў рымскай Афрыцы ў 4—5 ст., левае крыло данатыстаў.
агані́чны
(ад а- + гр. gonia = вугал);
а-ая лінія — лінія на геаграфічнай карце, якая злучае пункты з магнітным схіленнем, роўным нулю.
агапа́нтус
(н.-лац. agapanthus)
травяністая расліна сям. лілейных з блакітнымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ага́р
(малайск. agar)
сумесь поліцукрыдаў, якая атрымліваецца з марскіх водарасцяў; выкарыстоўваецца ў кандытарскай прамысловасці і як харчавальнае асяроддзе для вырошчвання бактэрый.
агарафо́бія
(ад гр. agora = плошча + -фобія)
паталагічны страх перад прастораю.
Агасфе́р
(п.-лац. Ahasverus = імя легендарнага сярэдневяковага персанажа — «вечнага жыда», які не дазволіў адпачыць Ісусу Хрысту ў час яго пакутніцкага шляху на Галгофу і за гэта быў асуджаны на вечнае блуканне па свеце)
перан. чалавек, які вандруе ўсё жыццё, не знаходзячы сабе прыстанку.
ага́т
(гр. achates)
разнавіднасць халцэдону са слаістым размеркаваннем афарбоўкі; выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе.
ага́ціс
(н.-лац. agathis, ад гр. agathis = клубок нітак)
вечназялёнае хвойнае дрэва сям. араўкарыевых, пашыранае пераважна ў Новай Зеландыі, Усх. Аўстраліі і Паўд.-Усх. Азіі.