Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сіне́ль

(фр. chenille)

шнурок з аксаміцістым ворсам для вышывання, упрыгожання жаночага адзення, капелюшоў і інш.

сінемато́граф

(фр. cinématographe, ад гр. kinema, -atos = рух + grapho = пішу)

устарэлая назва кінематографа, кіно.

сінера́ма

(англ. cinerama, ад гр. kinema = рух + horama = від, відовішча)

разнавіднасць шырокафарматнага кіно.

сінергі́ды

(н.-лац. synergidae, ад гр. synergos = які дзейнічае разам)

дзве клеткі ў зародкавым мяшку пакрытанасенных раслін, якія складаюць разам з яйцаклеткай яйцавы апарат.

сінергі́зм

(ад гр. synergos = які дзейнічае разам)

з’ява ўзмацнення дзеяння аднаго каталізатара далучэннем іншага.

сінергі́ст

(ад гр. synergos = які дзейнічае разам)

анат. мышца, якая дзейнічае ў адным і тым жа напрамку адносна другой мышцы (параўн. антаганіст 2).

сінергі́я

(гр. synergeia = супрацоўніцтва)

1) фізіял. сумеснае дзеянне якіх-н. органаў або сістэм;

2) фарм. рэакцыя арганізма на камбінаванае ўздзеянне двух або некалькіх лекавых рэчываў, калі гэта ўздзеянне больш моцнае, чым было б уздзеянне кожнага кампанента паасобку.

сінерэ́зіс

(гр. synairesis = збіранне, з’яднанне)

выдзяленне рэдкай фазы з дысперснай структуры, якое суправаджаецца памяншэннем аб’ёму структуры.

сінестэзі́я

(ад гр. synaisthesis = адначасовае адчуванне)

узнікненне ў чалавека адчування не толькі ў органе, на які ўздзейнічае раздражняльнік, але адначасова і ў іншым органе пачуцця.

сінехако́кус

(н.-лац. synechococcus)

аднаклетачная сіне-зялёная водарасць сям. кокабактрэйных, якая пашырана пераважна ў стаячых водах, мінеральных крыніцах і на наземных субстратах.