сіндыка́т
(фр. syndicat, ад гр. syndikos = які дзейнічае сумесна)
1) манапалістычнае аб’яднанне прадпрыемцаў з мэтай абмежавання канкурэнцыі і забеспячэння панавання на рынках;
2) назва прафсаюзаў у Францыі і некаторых іншых краінах;
3) гаспадарчае аб’яднанне ў пэўных галінах прамысловасці ў СССР у перыяд нэпу, якое вяло закупку і збыт прадукцыі.
сіндэсмало́гія
(ад гр. syndesmos = звязка + -логія)
раздзел анатоміі, які вывучае сучляненні касцей шкілета.
сіндэсмі́я
(ад гр. syndesmos = звязка)
марскі малюск класа двухстворкавых, пашыраны ў Атлантычным акіяне, Чорным і Азоўскім морах.
сіндэсмо́з
(гр. syndesmos = звязка)
анат. маларухомае злучэнне касцей паміж сабой (сінартоз) пры дапамозе злучальнай тканкі (звязак).
сіндэтыко́н
(гр. syndetikon = тое, што звязвае)
сорт клею для паперы, кардону.
сіне́дра
(н.-лац. synedra)
аднаклетачная або каланіяльная дыятомавая водарасць сям. фрагілярыевых, якая трапляецца ў марскіх, саланаватых і прэсных вадаёмах.
сінедрыён
(гр. synedrion = сход)
1) савет старэйшын, вышэйшая дзяржаўная ўстанова з палітычнымі і судовымі функцыямі ў Стараж. Іудзеі;
2) перан. сход, савет, судзілішча.
сіне́кдаха
(гр. synekdoche, ад syn = разам + ekdoche = перайманне)
разнавіднасць метаніміі, стылістычны прыём, калі назва часткі, прыватнага выкарыстоўваецца замест назвы цэлага, агульнага і наадварот, а таксама слова і зварот, ужытыя такім чынам.
сінеклі́за
(ад гр. syn = разам + enklisis = нахіленне)
вялікі прагін зямной кары ў межах платформы.
сінеку́ра
(лац. sine cure = без клопату)
1) царкоўная пасада ў сярэдневяковай Еўропе, не звязаная з пэўнымі абавязкамі;
2) перан. пасада, якая добра аплачваецца і не патрабуе асаблівых турбот.