сінгармані́зм
(ад гр. syn = разам + гармонія)
лінгв. прыпадабненне галосных гукаў у слове да каранёвага галоснага, уласцівае цюркскім і некаторым іншым мовам.
сінгенеты́чны
(ад гр. syn = разам + genetos = народжаны)
які з’яўляецца адначасова, мае агульнае паходжанне;
с-ыя залежы — залежы карысных выкапняў, якія ўзніклі адначасова з пародамі, што іх змяшчаюць, і перацярпелі разам з імі ўсе наступныя пераўтварэнні.
сінгл
(англ. single = адзін, адзіны)
гульня ў тэніс, калі кожны бок прадстаўлены адным гульцом.
сінгле́ты
(ад англ. single = адзіночны)
фіз. адзіночныя спектральныя лініі, абумоўленыя электроннымі квантавымі пераходамі паміж нерасшчэпленымі ўзроўнямі квантавай сістэмы.
сінго́нія
(ад гр. syn = разам + -гонія)
група відаў сіметрыі, да якой належаць крышталі з адным або некалькімі падобнымі элементамі сіметрыі.
сінгуля́рны
(лац. singularis)
асобны, адзіночны;
с. пункт — пункт на дыяграме стану, які адпавядае ўтварэнню ў сістэме хімічнага злучэння пастаяннага складу.
сіндактылі́я
(ад гр. syn = разам + daktylos = палец)
прыроджанае поўнае або частковае зрашчэнне паміж сабой двух і больш суседніх пальцаў рук або ног, якое ў чалавека разглядаецца як загана развіцця.
сіндро́м
(гр. syndromos = які разам бяжыць)
комплекс сімптомаў, характэрных для якога-н. захворвання.
сі́ндык
(гр. syndikos = абаронца)
1) абаронца, адвакат у судзе ў Стараж. Грэцыі;
2) старшыня гільдыі ў радзе заходнееўрапейскіх краін перыяду сярэдневякоўя;
3) прадстаўнік якой-н. установы, абшчыны ці карпарацыі ў некаторых сучасных краінах (напр. у Італіі, Швейцарыі, ЗША), упаўнаважаны на вядзенне спраў.
сіндыкалі́зм
(фр. syndicalisme)
кірунак у рабочым руху канца 19 — пач. 20 ст., прыхільнікі якога адмаўлялі неабходнасць класавай барацьбы і разглядалі эканамічную барацьбу як адзіны шлях да сацыялізму, пры якім сіндыкаты (прафсаюзы) павінны кіраваць грамадскай вытворчасцю.