Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гальванатэрмі́я

(ад гальвана- + -тэрмія)

тое, што і гальванакаўстыка.

гальванатэ́хніка

(ад гальвана- + тэхніка)

раздзел прыкладной электрахіміі, які займаецца пытаннямі асядання металаў з раствораў іх солей пад уздзеяннем электрычнага току на паверхню металічных і неметалічных вырабаў.

гальваніза́цыя

[ад іт L Galvani = прозвішча іт. фізіка (1737—1798)]

выкарыстанне пастаяннага электрычнага току з тэхнічнай або медыцынскай мэтай.

гальвані́чны

[ад іт. L. Galvani = прозвішча іт. фізіка (1737—1798)]

1) які выклікае электрычны ток або датычыць яго;

г. элемент — хімічная крыніца электрычнага току;

2) які мае адносіны да гальванізацыі (напр. г-ыя працэдуры).

гальвано́метр

(ад гальвана + -метр)

высокаадчувальны прыбор для вымярэння слабага электрычнага току і напружання або малой колькасці электрычнасці.

гальміро́ліз

(ад гр. halmyros = салёны + -ліз)

падводнае выветрыванне марскіх адкладаў пад уплывам працэсаў растварэння, акіслення і інш.

гальто́нія

(н.-лац. galtonia)

травяністая расліна сям. лілейных з доўгім лісцем і белымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

гальтэ́ры

(гр. halteres = гіра, гантэль)

рэдукаваныя заднія крылы ў двухкрылых або пярэднія ў вееракрылых насякомых.

га́льштук

(ст.-польск. halsztuk, ад ням. Halstuch)

прадмет убору ў выглядзе палоскі тканіны, якая завязваецца пад каўняром сарочкі вузлом або бантам.

галью́н

(гал. galjoen)

прыбіральня на судне.