амінапептыда́зы
(ад аміны + пептыдазы)
група ферментаў кішачнага соку, якія каталізуюць гідралітычнае расшчапленне поліпептыдаў з утварэннем свабодных амінакіслот.
амінапептыда́зы
(ад аміны + пептыдазы)
група ферментаў кішачнага соку, якія каталізуюць гідралітычнае расшчапленне поліпептыдаў з утварэннем свабодных амінакіслот.
амінапла́сты
(ад аміны + -пласт)
пластмасы на аснове тэрмарэактыўных сінтэтычных смол, выкарыстоўваюцца для вырабу электраізаляцыйных смол.
амінаспірты́
(ад аміны + спірты)
арганічныя злучэнні аліфатычнага рада, якія змяшчаюць у малекуле амінагрупу і гідраксільную групу.
амінатрансфера́зы
(ад аміны + трансферазы)
ферменты з групы трансферазаў, якія выконваюць важную ролю ў азоцістым абмене ў арганізме жывёл і раслін.
амінафено́лы
(ад аміны + фенолы)
арганічныя крышталічныя злучэнні, вытворныя фенолу, якія вызначаюцца амфатэрнасцю; выкарыстоўваюцца пры вырабе фарбавальнікаў, лакаў, у фатаграфіі.
амінацу́кры
(ад аміны + цукар)
арганічныя злучэнні, вытворныя простых цукраў (гексозаў), у якіх адна або некалькі гідраксільных груп замешчаны амінагрупамі.
амі́ны
(ад
арганічныя злучэнні, прадукты замяшчэння ў аміяку атамаў вадароду вуглевадароднымі радыкаламі.
аміто́з
(ад а- +
прамое дзяленне ядра ў раслінных і жывёльных клетках.
амі́чны
(ад ом)
які вылічаецца ў омах (
а́мія
(
рыба атрада аміяпадобных, якая жыве ў неглыбокіх вадаёмах