Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гальванаклішэ́

(ад гальвана- + клішэ)

падрыхтаваная гальванапластычным спосабам копія з драўлянага або штрыхавога цынкавага клішэ для друкавання вялікіх тыражоў.

гальванамагні́тны

(ад гальвана- + магнітны)

звязаны са зменамі электрычных уласцівасцей металаў і паўправаднікоў, у якіх працякае ток, пад уплывам знешняга магнітнага поля.

гальванапла́стыка

(ад гальвана- + пластыка)

атрыманне металічных копій вырабаў электралітычным спосабам; выкарыстоўваецца пры вырабе друкарскіх матрыц, грампласцінак і інш.

гальванаско́п

(ад гальвана + -скоп)

прыбор для выяўлення пастаяннага электрычнага току ў ланцугу і вызначэння яго напрамку.

гальванастэ́гія

(ад гальвана- + гр. stege = пакрыццё)

пакрыццё металічных прадметаў тонкім слоем іншага металу пры дапамозе электролізу, каб засцерагчы іх ад карозіі.

гальванастэрэаты́п

(ад гальвана- + стэрэатып)

друкарская форма (стэрэатып), падрыхтаваная спосабам гальванапластыкі.

гальванастэрэаты́пія

(ад гальвана- + стэрэатыпія)

спосаб вырабу друкарскіх форм (стэрэатыпаў) метадам гальванапластыкі.

гальваната́ксіс

(ад гальвана- + таксісы)

актыўны рух інфузорый, некаторых зялёных водарасцяў, мікробаў, арыентаваны электрычным токам, што прапускаецца праз вадкасць, дзе яны знаходзяцца; разнавіднасць электратаксісу.

гальванатрапі́зм

(ад гальвана- + трапізм)

выгінанне органаў раслін пад уплывам пастаяннага электрычнага току.

гальванатэрапі́я

(ад гальвана- + тэрапія)

выкарыстанне пастаяннага электрычнага току нізкага напружання з лячэбнай мэтай.