Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

амілацэта́т

(ад гр. amylon = крухмал + ацэтат)

арганічнае злучэнне, амілавы эфір воцатнай кіслаты, бясколерная вадкасць.

аміле́н

(ад гр. amylon = крухмал)

ненасычаны вуглевадарод з адной падвойнай сувяззю і пяццю атамамі вугляроду ў малекуле.

амілінтры́ты

(ад гр. amylon = крухмал + нітрыты)

складаныя эфіры амілавых спіртоў і азоцістай кіслаты.

аміло́за

(ад гр. amylon = крухмал)

лёгкарастваральная ў вадзе састаўная частка крухмалу.

аміло́ід

(ад гр. amylon = крухмал + -оід)

1) шклопадобнае рэчыва бялковага характару, якое ўтвараецца ў тканках арганізма пры амілаідозе-;

2) запасная клятчатка ў абалонках клетак насення.

амімі́я

(ад а- + гр. mimos = спадчыннік)

аслабленне або поўная адсутнасць мімікі, што назіраецца пры некаторых хваробах нервовай сістэмы.

амі́н

(гр. amen, ад ст.-яўр. āmên)

заключнае слова хрысціянскіх малітваў, пропаведзей, якое азначае «так», «правільна».

амінабензо́л

(ад аміны + бензол)

тое, што і анілін.

амінагру́па

(ад аміны + група)

група аднавалентных вытворных аміяку, якая змяшчаецца ў амінах, амінакіслотах і іншых арганічных злучэннях.

аміназі́н

(ад аміны)

лекавы прэпарат, які прымяняюць пры нервовых і псіхічных захворваннях як снатворны і болесуцішальны сродак.