руіны аднаго з гал. цэнтраў харапскай цывілізацыі (археал. культура сярэдзіны 3-га тыс. — 17—16 ст. да н.э. на тэр. сучасных Індыі і Пакістана) каля старога рэчышча р. Раві ў Пенджабе. Паселішча адкрыта ў 1921. Займала плошчу больш за 260 га і складалася з цытадэлі, умацаванай сцяной з вежамі, і ніжняга горада, які меў выразную планіроўку, падзел на кварталы, адасобленыя вытв. комплексы (збожжасховішча, мукамольні, ліцейныя майстэрні). Пра развіццё рамёстваў сведчаць знаходкі керамікі, медных і бронзавых прылад (нажы, сярпы, пілы і інш.), зброі (наканечнікі стрэл і коп’яў, мячы і інш.).
горад, сталіца Зімбабве. Да 1982 наз. Солсберы. Адм. ц.прав.Усх. Машоналенд. Засн. ў 1890. 2 млн.ж. (1992). Размешчаны на плато Матабеле, на выш. 1473 м. Чыгункай звязаны з партамі Бейра і Мапуту (Мазамбік). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-прамысл.цэнтр.Прам-сць: харч., лёгкая, металургічная, цэментавая, хім., тытунёвая і інш.Ун-т. Цэнтр міжнар. канферэнцый. Музеі: каралевы Вікторыі, галерэя мастацтваў. Батан. сад. 2 кафедральныя -саборы.
Засн. ў 1890 як брыт. форт і названы імем Р.А.Т.Солсберы. З 1923 адм. цэнтр самакіравальнай калоніі Паўд. Радэзія. У 1935 атрымаў гар. права. З 1953 сталіца Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда. з 1964 — Радэзіі. з 1980 — Зімбабве.
гістарычная вобласць у 3 — сярэдзіне 18 ст. на Сярэднім Усходзе, якая ўключала паўн.-ўсх.ч. сучаснага Ірана, Мервскі аазіс, аазісы на Пд сучаснага Туркменістана, паўн. і паўн.-зах. часткі сучаснага Афганістана. Назва Х. (Хварасан) вядома з часоў Сасанідаў. У сярэдзіне 7 ст. заваяваны арабамі. Пасля распаду Араб. халіфата ўваходзіў у 9 — пач. 16 ст. па чарзе ў склад дзяржаў Тахірыдаў, Сафарыдаў, Саманідаў (гл.Саманідаў дзяржава), Газневідаў, Сельджукідаў, Харэзмшахаў і інш. Да мангольскіх заваяванняў у 1220-я г. адна з найб. эканамічна развітых абласцей. Сярэдняга Усходу. У 1510—1736 у складзе Сефевідаў дзяржавы. Пасля яе падзення частка Х. (Герацкая вобл. і Балх) увайшла ў склад Афганістана, частка — у склад Ірана, а Мерв заваяваны ў пач. 19 ст. туркменамі.
У Пружанскім і Бярозаўскім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Ясельда. Нізіннага тыпу. Пл. 7,4 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 6 тыс.га. Глыб. торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,7 м. Ёсць мергель і сапрапель. Здабываецца торф на ўгнаенне. Паўн.ч. балота асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. Паўд.ч. не асушана, занята пераважна хмызняком, часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць.
ХАРАШКЕ́ВІЧ Ганна Леанідаўна (н. 28.3.1931, Масква),
расійскі гісторык. Д-ргіст.н. (1974). Скончыла Маскоўскі ўн-т (1954). З 1954 у Ін-це гісторыі, з 1968 Ін-це гісторыі СССР, з 1992 Ін-це расійскай гісторыі Рас.АН. Вывучае гісторыю, гістарыяграфію, крыніцазнаўства гісторыі Расіі, Украіны і Беларусі. міжнар. адносіны эпохі феадалізму, спец.гіст. дысцыпліны. Складальнік зб. дакументаў па гісторыі Полацкай зямлі «Полацкія граматы» (вып. № 1—5. 1977—85). Адзін з аўтараў 12-томнай «Гісторыі СССР са старажытных часоў да нашых дзён» (т. 2, 1966).
Тв.:
Договоры Полоцка 1405—1406 гг. как источник по истории его внешней торговли и торговой политики // Археографический ежегодник за 1962 г.М., 1963;
К истории издания и изучения Литовской метрики // Acta Baltico-Slavica. Bialystok, 1973. T. 8;
Полацкія пячаткі XV ст. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1974. № 1;
Хозяйственное освоение Полоцкой земли в XIV—XV вв. // История географии и историческая география. М., 1975;
Литовская метрика, состав и пути формирования // Исследования по истории Литовской метрики. М., 1989. [Вып. 1];
Згадкі пра Мікалая Улашчыка // Бел.гіст. агляд. 1999. Сш. 1—2.
ХАРАШЭ́ВІЧ Канстанцін Іванавіч (н. 6.7.1927, в. Літва Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1958). У 1959—73 кіраўнік студыі выяўл. і дэкар.-прыкладнога мастацтва Маладзечанскага Дома культуры. Лепшым творам уласцівы сац. значнасць, глыбокае вобразнае абагульненне жыццёвых з’яў, мнагазначнасць сюжэта, унутр. драматызм знешне спакойных сітуацый, святло-пластычная цэласнасць, каларыстычная культура: «Сялянскі бунт у дарэвалюцыйнай беларускай вёсцы» (1958), «Паўстанне нарачанскіх рыбакоў» (1964), «Выступленне Б.Тарашкевіча перад сялянамі Заходняй Беларусі» (1967), «Сельскі матыў» (1969), «Магіла Цёткі (А.Пашкевіч)» (1976), «Вуліца ў Гродне» (1978), «Зорка Венера» (1981), «Вераснёўская ноч» (1985), «Помнікі мінулага» (1990), «Забытая капліца» (1994), «Мой родны кут» (1995), «Радаўніца» (1996), «Магіла Ф.Рушчыца ў Багданаве» (2000). Аўтар партрэтаў «М.Гарэцкі. Віленскі перыяд», «Б.Кіт — акадэмік астранаўтыкі» (абодва 1999), Ф.Багушэвіча (2000), «Я.Купала ў Яхімаўшчыне», М.Ермаловіча (абодва 2002), «Групавы партрэт дзеячаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады на чале з Б.Тарашкевічам» (1998—2003).
ХА́РА-ХО́ТА (манг. — чорны горад). руіны стараж. горада-крэпасці Эдзіна (ці Хэйжунчэн) у нізоўях р. Эдзін-Гол на тэр. Манголіі. Упершыню ўпамінаецца ў пач. 11 ст., у 1226 разбураны Чынгісханам. Пры археал. даследаваннях руін Х.-Х. экспедыцыямі на чале з П.К.Казловым (1908, 1909, 1926) адкрыты рэшткі крапасных сцен з вежамі. культавых пабудоў, жытлаў, храмаў. знойдзены прылады працы. рэчы з керамікі, шоўку, шэрсці, скуры, бавоўны, фарфору, манеты, папяровыя грошы. розныя дакументы, а таксама больш за 2 тыс. кніг і рукапісаў на тангуцкай, кіт., тыбецкай і інш. мовах.
ХА́РБА (Harbaugh) Грэгары (н. 15.4.1956, г. Кліўленд, ЗША),
касманаўт ЗША. Магістр у галіне фізікі. Скончыў ун-т у Х’юстане (1984). У 1987—2000 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 28.4—6.5.1991 і 11—21.2.1997 — на КК «Дыскаверы», 13—19.1.1993 — на КК «Індэвар», 27.6—7.7.1995 — на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір». У космасе правёў 34,25 сут. 4 залатыя медалі НАСА «За касмічны палёт».
горад на ПнУ Кітая, на р. Сунгары. Адм. ц. правінцыі Хэйлунцзян. 4,35 млн.ж. (2000). Трансп. вузел, буйны эканам. і культ.цэнтр.Прам-сць: машынабудаванне (у т. л. эл.-тэхн., эл.-энергет., трансп., станка- і прыладабудаванне), харч., дрэваапр. будматэрыялаў, цукр., папяровая і інш. Шматлікія ВНУ. Заапарк. Харбінскі летні муз. фестываль (ліпень). Зімовы фестываль ледзяных збудаванняў.
Засн. ў 1898 на месцы рыбацкага паселішча ў сувязі з буд-вам Кітайскай Чанчуньскай чыгункі: тут знаходзілася яе цэнтр. адміністрацыя, склалася вял.рас. дыяспара. Пасля грамадз. вайны ў Расіі Х. — адзін з гал. цэнтраў белай эміграцыі. У 1932—45 акупіраваны яп. войскамі, фармальна ў складзе Маньчжоў-Го. 18—20.8.1945 у ходзе савецка-японскай вайны 1945 вызвалены Чырв. Арміяй і Амурскай ваен. флатыліяй.
Сярод эмігрантаў 1920—40-х г. быў значны бел. асяродак. У оперным тэатры працавалі спявак М.Л.Забэйда-Суміцкі, дырыжор І.П.Райскі і яго сын Б.А.Райскі. У Х. знаходзілася бел. місія ордэна марыянаў на чале з Ф.Абрантовічам (1928—39) і А.Цікотам (1939—48), святары Я.Германовіч (В.Адважны), Т.Падзява, К.Найловіч. Місія выдавала час. «Католический вестник».
Літ.:
Русский Харбин. М., 1998;
Аблова Н.Е. История КВЖД и российской эмиграции в Китае (первая половина XX в.). Мн., 1999.
Ю.В.Бажэнаў.
Горад Харбін. Будынак царквы св. Сафіі (цяпер музей рускай гісторыі).