ХА́РА-ХО́ТА (манг. — чорны горад). руіны стараж. горада-крэпасці Эдзіна (ці Хэйжунчэн) у нізоўях р. Эдзін-Гол на тэр. Манголіі. Упершыню ўпамінаецца ў пач. 11 ст., у 1226 разбураны Чынгісханам. Пры археал. даследаваннях руін Х.-Х. экспедыцыямі на чале з П.К.Казловым (1908, 1909, 1926) адкрыты рэшткі крапасных сцен з вежамі. культавых пабудоў, жытлаў, храмаў. знойдзены прылады працы. рэчы з керамікі, шоўку, шэрсці, скуры, бавоўны, фарфору, манеты, папяровыя грошы. розныя дакументы, а таксама больш за 2 тыс. кніг і рукапісаў на тангуцкай, кіт., тыбецкай і інш. мовах.

т. 16, с. 544

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)