ХАРАСА́Н (сярэднеперс., літар. — усход сонца),

гістарычная вобласць у 3 — сярэдзіне 18 ст. на Сярэднім Усходзе, якая ўключала паўн.-ўсх. ч. сучаснага Ірана, Мервскі аазіс, аазісы на Пд сучаснага Туркменістана, паўн. і паўн.-зах. часткі сучаснага Афганістана. Назва Х. (Хварасан) вядома з часоў Сасанідаў. У сярэдзіне 7 ст. заваяваны арабамі. Пасля распаду Араб. халіфата ўваходзіў у 9 — пач. 16 ст. па чарзе ў склад дзяржаў Тахірыдаў, Сафарыдаў, Саманідаў (гл. Саманідаў дзяржава), Газневідаў, Сельджукідаў, Харэзмшахаў і інш. Да мангольскіх заваяванняў у 1220-я г. адна з найб. эканамічна развітых абласцей. Сярэдняга Усходу. У 1510—1736 у складзе Сефевідаў дзяржавы. Пасля яе падзення частка Х. (Герацкая вобл. і Балх) увайшла ў склад Афганістана, частка — у склад Ірана, а Мерв заваяваны ў пач. 19 ст. туркменамі.

т. 16, с. 544

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)