ХАЛАСЦЯКО́Ў Георгій Мікітавіч (20.7.1902, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. — 22.7.1983),
віцэ-адмірал (1945), Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Ваенна-марское гідраграфічнае вучылішча (1925), спецкурсы камсаставу (1928), Ваен. акадэмію Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1919, у ВМФ з 1921. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. З 1933 камандзір першай падводнай лодкі «Ласось» (пазней вядомая як «Шчупак»), марской брыгады. У 1938 беспадстаўна рэпрэсіраваны, у 1940 рэабілітаваны, камандзір брыгады падводных лодак. З 1941 нач. штаба, камандзір Новарасійскай ваенна-марской базы, камандуючы Азоўскай і Дунайскай ваен. флатыліямі, удзельнік абароны Крыма, Каўказа. вызвалення Балгарыі, Румыніі, Югаславіі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Вызначыўся ў Новарасійскай наступальнай аперацыі 1943. Пасля вайны да 1969 на камандных пасадах у ВМФ, апараце Мін-ва абароны СССР. Аўтар кн. «Вечны агонь» (1980). Ганаровы грамадзянін гарадоў Баранавічы, Геленджык (Расія), Браціслава (Славакія).
невыкананне або неналежнае выкананне службовай асобай сваіх службовых абавязкаў; адно са злачынстваў супраць інтарэсаў службы. Адбываецца ў выніку нядобрасумленных ці неахайных адносін да службы, што па неасцярожнасці прычыняе шкоду ў асабліва буйным памеры або істотную шкоду правам і законным інтарэсам грамадзян, дзярж. ці грамадскім інтарэсам. У адпаведнасці з КК Рэспублікі Беларусь Х. караецца штрафам, пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады, займацца пэўнай дзейнасцю, абмежаваннем свабоды ці пазбаўленнем волі да 2 гадоў, а ў выпадку смерці чалавека або інш. цяжкіх вынікаў — да 5 гадоў.
цукрысты кандытарскі выраб слаіста-валакністай будовы; від усх. прысмакаў. Вырабляюць вымешваннем гарачай карамелістай масы, узбітай з пенаўтваральнікам (адвар мыльнага кораня ці салодкі), з масай абсмажаных і расцёртых ядзер алейных зерняў ці арэхаў. У залежнасці ад выкарыстаных алейных зерняў бывае кунжутная, арахісавая, арэхавая, сланечнікавая і інш. Выпускаюць Х. з дабаўкамі ваніліну, какосавай стружкі, какава-парашку, разынак, глазураваную шакаладам. Мае вял. колькасць тлушчу (25—30%), цукру (25—45%), бялку (8—10%) і нізкую вільготнасць. Энергет. каштоўнасць 100 г Х. — 545 ккал.
семіцкія плямёны, якія ў 1-й пал. 1-га тыс. да н.э. рассяліліся на ўскраінах Вавілоніі (на паўн.-зах. беразе Персідскага заліва). Мяркуюць, што Х. арамейскага паходжання. Моўная прыналежнасць спрэчная, паколькі знаць Х. хутка вавіланізавалася. У саюзе з Эламам Х. з 9 ст. да н.э. вялі барацьбу з Асірыяй за валоданне Вавілонам, у выніку якой халдзейскія князі шмат разоў займалі вавілонскі прастол, але выганяліся потым асірыйцамі. У 626—538 да н.э. ў Вавілоне правіла халдзейская дынастыя (Набапаласар, Навухаданосар II і інш.), якая стварыла магутнае Новававілонскае царства. Пазней Х. асіміляваліся з мясц. насельніцтвам. У Стараж. Грэцыі і Рыме Х. называлі жрацоў і варажбітоў вавілонскага паходжання.
горад на ПнЗ Сірыі. Адм. ц. мухафазы Халеб. Вядомы з 20 ст. да н.э. 1,6 млн.ж. (1994). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (жывёлагадоўля, збожжавыя, бавоўнік, аліўкі, вінаград). Прам-сць: тэкст., гарбарна-абутковая, цэментавая, харч., трактаразборачны з-д. Ун-т. Нац. музей. Арх. помнікі пераважна 12—16 ст. (цытадэль, фрагменты гар. сцен і брам, мячэці, рынкі-ханы, медрэсэ і інш.). Стараж.ч. Х. ўключана ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
кароль Саудаўскай Аравіі [1975—82], адзін з 36 сыноў караля Ібн Сауда. Атрымаў рэліг. адукацыю. У 1930-я г. займаў розныя адм. пасады, з 1934 нам. міністра замежных спраў, з 1962 нам. кіраўніка ўрада, з 1965 — наследны прынц. Абвешчаны каралём 25.3.1975, пасля забойства яго брата караля Саудаўскай Аравіі Фейсала.
тлушчарастваральны вітамін; адзін з найважн.кальцыферолаў. Гал. крыніцы Х.: печань млекакормячых, птушак і рыб, яечны жаўток, сметанковае масла.
Бясколернае крышт. злучэнне, добра раствараецца ў маслах і арган. растваральніках (спірт, эфір і інш.). Х. вельмі адчувальны да ўздзеяння святла і кіслароду. Недахоп у арганізме выклікае рахіт у дзяцей, мышачныя болі, дыстрафію касцявой тканкі ў дарослых. Прысутнічае ў выглядзе правітаміну Х. ў скурным покрыве людзей (для ператварэння ў Х. дастаткова сонечнага апрамянення). Выкарыстоўваецца ў медыцыне.
вострая інфекцыйная хвароба чалавека; адна з каранцінных хвароб. Яе ўзбуджальнікі — класічныя халерныя вібрыёны (Інаба, Агава, Гікашыма), таксама вібрыён Х. 01 біятып Эль-Тор і новы штам (V. Cholerae 0139), які з’явіўся ў Індыі (1992).
Крыніца інфекцыі — хворы на Х. або вібрыёнаносьбіт. Заражэнне кантактна-быт. шляхам па фекальна-аральным механізме. Інкубацыйны перыяд 1—6 дзён. Пачынаецца з раптоўнага паносу (на фоне нармальнай т-ры цела). Стул мутнавата-белага колеру (т.зв. рысавы адвар»). Пазней з’яўляецца рвота (часам вадзяністая). У хворых на Х. развіваецца абязводжванне арганізма (смага, сухасць слізістых абалонак, зніжэнне тургару скуры), агульная інтаксікацыя. У цяжкіх выпадках — парушэнне свядомасці, шок. Лячэнне тэрапеўтычнае.