Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ХАРАКТЭ́РНАЕ ў мастацтве,

агульнае, істотнае ў індывідуальнасці персанажа, падзеі, пейзажы, інтэр’еры, перажыванні. Складае аб’ект маст. асэнсавання і ацэнкі пазамаст. рэальнасці: з’яў, звязаных з пэўнай гіст. эпохай ці нац.-культ. традыцыяй, духоўнай сферы чалавека, яго ўчынкаў, паводзін, вонкавага выгляду, быт. ці прыроднага асяроддзя і інш. Цесна звязана з успрыманнем эстэтычным. Найб. магчымасцямі адлюстравання Х. валодаюць эпічныя і драм. жанры л-ры, тэатр. кінамастацтва; уласціва таксама лірыцы, скульптуры і жывапісу; ускосна і апасродкавана — муз. і харэаграфічным творам.

Тэрмін «Х.» выкарыстоўваўся ў антычнасці для абазначэння асоб у маст. творах. Арыстоцель лічыў, што Х. ў трагедыі выяўляецца праз дзеянні і яго наяўнасць не абавязковая. Вызначальную ролю Х. ў мастацтве падкрэсліваў Г.​Лесінг. Праблемы Х. як тэарэт. эстэт. паняцця распрацоўвалі Г.​Гегель. Ф.​Энгельс, прадстаўнікі культ.-гіст. школы і інш. У вузкім сэнсе тэрмін «Х.» выкарыстоўваюць для абазначэння персанажаў (пераважна рэаліст. твораў), якім уласціва разнастайнасць і адзінства рыс, для характарыстыкі муз. твораў, звязаных з пэўнай прадметнасцю. харэаграфічных твораў. арыентаваных на традыцыі нар. мастацтва (гл. Характарны танец). Характарнымі наз. акцёраў, здольнасці якіх у большай ступені раскрываюцца пры выкананні роляў з яркім саслоўным. быт. ці нац. каларытам.

Н.​Г.​Кісялёва.

т. 16, с. 543

ХАРА́Л (ням. Choral ад позналац. cantus choralis харавое песнапенне),

1) традыц. (кананізаванае) аднагалосае песнапенне на лац. мове ў рымска-каталіцкай царкве (гл. Грыгарыянскі харал) і на роднай мове ў пратэстанцкай царкве (гл. Пратэстанцкі харал), якое з’яўлялася ч. богаслужэння. Стаўшы прадметам перапрацовак, складаў тэматычную і канструкцыйную глебу твораў прафес. муз. мастацтва амаль да класіцызму.

2) Вак. шматгалосая (хар.) апрацоўка аднагалосага Х. Часта састаўная ч. араторый, кантат, «страсцей». Майстар хар. апрацоўкі І.​С.​Бах.

т. 16, с. 543

ХАРАЛО́ГІЯ (ад грэч. chōros месца, прастора + ...логія),

арэалогія, раздзел біягеаграфіі, які вывучае заканамернасці размяшчэння арганізмаў і іх згуртаванняў у прасторы. Падзяляецца на фітахаралогію (Х. раслін) і зоахаралогію (Х. жывёл). Аб’екты вывучэння: вобласці пашырэння (арэалы) асобных відаў і інш. сістэм. груп (таксонаў) раслін і жывёл, іх геагр. размеркаванне і міграцыя, сучасны стан. заканамернасці развіцця і фарміравання натуральных і антрапагенных змен арэалаў і інш. Звязана з сістэматыкай, палеагеаграфіяй і філагеніяй.

т. 16, с. 543

ХА́РАЛЬД I Хорфагер

(Harald Haatfager, літар. — Харальд Прыгожавалосы; каля 850 — каля 933 ці пазней),

першы конунг (кароль) Нарвегіі [2-я пал. 9—1-я пал. 10 ст.], заснавальнік дынастыі Хорфагераў. Сын дробнага правіцеля з Паўд.-Усх. Нарвегіі. Каля 872 знішчыў або падпарадкаваў сабе правіцеляў асобных абласцей і аб’яднаў нарв. землі. Упершыню ўвёў у Нарвегіі пагалоўны падатак, рабіў паходы на Аркнейскія а-вы і ў Шатландыю. Дасягнутае пры ім аб’яднанне краіны было нетрывалым.

т. 16, с. 544

ХА́РАЛЬД V (Harald; н. 21.2.1937, маёнтак Скаўгум каля Осла),

кароль Нарвегіі з 1991. Генерал і адмірал (1979). Сын караля Улафа V. Вывучаў эканоміку і паліт. навукі, вучыўся ў ваен. школе і кав. акадэміі. Удзельнік Алімп. гульняў 1964, 1968, 1972 (парусны спорт). Уступіў на трон пасля смерці бацькі (17.1.1991).

т. 16, с. 544

ХАРА́ПА,

руіны аднаго з гал. цэнтраў харапскай цывілізацыі (археал. культура сярэдзіны 3-га тыс. — 17—16 ст. да н.э. на тэр. сучасных Індыі і Пакістана) каля старога рэчышча р. Раві ў Пенджабе. Паселішча адкрыта ў 1921. Займала плошчу больш за 260 га і складалася з цытадэлі, умацаванай сцяной з вежамі, і ніжняга горада, які меў выразную планіроўку, падзел на кварталы, адасобленыя вытв. комплексы (збожжасховішча, мукамольні, ліцейныя майстэрні). Пра развіццё рамёстваў сведчаць знаходкі керамікі, медных і бронзавых прылад (нажы, сярпы, пілы і інш.), зброі (наканечнікі стрэл і коп’яў, мячы і інш.).

т. 16, с. 544

ХАРА́РЭ (Harare),

горад, сталіца Зімбабве. Да 1982 наз. Солсберы. Адм. ц. прав. Усх. Машоналенд. Засн. ў 1890. 2 млн. ж. (1992). Размешчаны на плато Матабеле, на выш. 1473 м. Чыгункай звязаны з партамі Бейра і Мапуту (Мазамбік). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-прамысл. цэнтр. Прам-сць: харч., лёгкая, металургічная, цэментавая, хім., тытунёвая і інш. Ун-т. Цэнтр міжнар. канферэнцый. Музеі: каралевы Вікторыі, галерэя мастацтваў. Батан. сад. 2 кафедральныя -саборы.

Засн. ў 1890 як брыт. форт і названы імем Р.А.Т.Солсберы. З 1923 адм. цэнтр самакіравальнай калоніі Паўд. Радэзія. У 1935 атрымаў гар. права. З 1953 сталіца Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда. з 1964 — Радэзіі. з 1980 — Зімбабве.

Горад Харарэ. Адна з вуліц.

т. 16, с. 544

ХАРАСА́Н (сярэднеперс., літар. — усход сонца),

гістарычная вобласць у 3 — сярэдзіне 18 ст. на Сярэднім Усходзе, якая ўключала паўн.-ўсх. ч. сучаснага Ірана, Мервскі аазіс, аазісы на Пд сучаснага Туркменістана, паўн. і паўн.-зах. часткі сучаснага Афганістана. Назва Х. (Хварасан) вядома з часоў Сасанідаў. У сярэдзіне 7 ст. заваяваны арабамі. Пасля распаду Араб. халіфата ўваходзіў у 9 — пач. 16 ст. па чарзе ў склад дзяржаў Тахірыдаў, Сафарыдаў, Саманідаў (гл. Саманідаў дзяржава), Газневідаў, Сельджукідаў, Харэзмшахаў і інш. Да мангольскіх заваяванняў у 1220-я г. адна з найб. эканамічна развітых абласцей. Сярэдняга Усходу. У 1510—1736 у складзе Сефевідаў дзяржавы. Пасля яе падзення частка Х. (Герацкая вобл. і Балх) увайшла ў склад Афганістана, частка — у склад Ірана, а Мерв заваяваны ў пач. 19 ст. туркменамі.

т. 16, с. 544

ХАРАЎСКО́Е БАЛО́ТА.

У Пружанскім і Бярозаўскім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Ясельда. Нізіннага тыпу. Пл. 7,4 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 6 тыс. га. Глыб. торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,7 м. Ёсць мергель і сапрапель. Здабываецца торф на ўгнаенне. Паўн. ч. балота асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. Паўд. ч. не асушана, занята пераважна хмызняком, часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць.

т. 16, с. 544

ХАРАФІ́ТЫ,

тое, што харавыя водарасці.

т. 16, с. 544