ХАРАЛО́ГІЯ (ад грэч. chōros месца, прастора + ...логія),

арэалогія, раздзел біягеаграфіі, які вывучае заканамернасці размяшчэння арганізмаў і іх згуртаванняў у прасторы. Падзяляецца на фітахаралогію (Х. раслін) і зоахаралогію (Х. жывёл). Аб’екты вывучэння: вобласці пашырэння (арэалы) асобных відаў і інш. сістэм. груп (таксонаў) раслін і жывёл, іх геагр. размеркаванне і міграцыя, сучасны стан. заканамернасці развіцця і фарміравання натуральных і антрапагенных змен арэалаў і інш. Звязана з сістэматыкай, палеагеаграфіяй і філагеніяй.

т. 16, с. 543

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)