ХАРАКТЭ́РНАЕ ў мастацтве,
агульнае, істотнае ў індывідуальнасці персанажа, падзеі, пейзажы, інтэр’еры, перажыванні. Складае аб’ект маст. асэнсавання і ацэнкі пазамаст. рэальнасці: з’яў, звязаных з пэўнай гіст. эпохай ці нац.-культ. традыцыяй, духоўнай сферы чалавека, яго ўчынкаў, паводзін, вонкавага выгляду, быт. ці прыроднага асяроддзя і інш. Цесна звязана з успрыманнем эстэтычным. Найб. магчымасцямі адлюстравання Х. валодаюць эпічныя і драм. жанры л-ры, тэатр. кінамастацтва; уласціва таксама лірыцы, скульптуры і жывапісу; ускосна і апасродкавана — муз. і харэаграфічным творам.
Тэрмін «Х.» выкарыстоўваўся ў антычнасці для абазначэння асоб у маст. творах. Арыстоцель лічыў, што Х. ў трагедыі выяўляецца праз дзеянні і яго наяўнасць не абавязковая. Вызначальную ролю Х. ў мастацтве падкрэсліваў Г.Лесінг. Праблемы Х. як тэарэт. эстэт. паняцця распрацоўвалі Г.Гегель. Ф.Энгельс, прадстаўнікі культ.-гіст. школы і інш. У вузкім сэнсе тэрмін «Х.» выкарыстоўваюць для абазначэння персанажаў (пераважна рэаліст. твораў), якім уласціва разнастайнасць і адзінства рыс, для характарыстыкі муз. твораў, звязаных з пэўнай прадметнасцю. харэаграфічных твораў. арыентаваных на традыцыі нар. мастацтва (гл. Характарны танец). Характарнымі наз. акцёраў, здольнасці якіх у большай ступені раскрываюцца пры выкананні роляў з яркім саслоўным. быт. ці нац. каларытам.
Н.Г.Кісялёва.
т. 16, с. 543
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)