горад на Пд Францыі. Каля 200 тыс.ж., з прыгарадамі каля 450 тыс.ж. (2001). Порт на Міжземным м., чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: суднабуд., харч., хімічная. Цэнтр рыбалоўства. Марскі арсенал. Гал. ваенны порт краіны. Ун-т, вышэйшая марская школа. Музеі: ваенна-марскі, Тулона (з 1874). Арх. помнікі 13—18 ст.
У старажытнасці грэч., пазней рым. калонія. У 541—1790 рэзідэнцыя біскупа. Шмат разоў горад бралі ў аблогу арабы (889, 1176, 1196, 1211). З 1032 пад уладай графаў Тулонскіх. У 1348 Т. атрымаў права камуны. У 1481 разам з Правансам далучаны да каралеўскага дамена. У 1679—1701 пабудаваны ўмацаванні. якія ў 1707 дазволілі гораду вытрымаць аблогу аўстр. войск пад камандаваннем Яўгенія Савойскага. У ліп. 1793 пры падтрымцы англ. флоту захоплены мяцежнікамі. У снеж. 1793 пад моцным агнём франц. артылерыі (каманд. Напалеон Банапарт) англ. караблі адышлі, горад узяты штурмам рэсп. войскамі. З 1815 Т. — гал. стаянка франц.ваен.-марскога флоту. У 1822 у Т. адбылося паўстанне карбанарыяў. У 2-ю сусв. вайну пасля капітуляцыі Францыі (1940) Т. у зоне рэжыму «Вішы», тут знаходзілася частка франц. флоту. У 1942 напярэдадні захопу горада ням.-фаш. войскамі маракі затапілі караблі і ўзарвалі арсенал. Вызвалены франц. арміяй у жн. 1944.
горад на З Калумбіі, на Панамерыканскай шашы, у даліне р. Каўка, каля падножжа Цэнтр. Кардыльеры. Каля 150 тыс.ж. (2001). Чыг. ст. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (кава, тытунь, цукр. трыснёг; жывёлагадоўля). Харчасмакавая прам-сць.
горад на Пд Францыі. Адм. ц. дэпартамента Верхняя Гарона. Каля 400 тыс.ж., з прыгарадамі каля 550 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Гарона. Аэрапорт. Прам-сць: авіяц., ракетна-касм., радыёэлектронная, хім., лёгкая, харчасмакавая. Ун-т. Нац. цэнтр касм. даследаванняў. Музеі. Арх. помнікі 11—18 ст., у т. л. раманскі касцёл (11—13 ст.), раманска-гатычны сабор (12—16 ст.).
У старажытнасці паселішча кельтаў. Паміж 120—100 да н.э. заваявана Рымам. У 419—508 н.э. сталіца каралеўства вестготаў, потым пад уладай франкаў. У 9—13 ст. сталіца Тулузскага графства, а пасля далучэння графства да каралеўскага дамена (1271) Т. — гал. горад прав. Лангедок; значны гандлёва-рамесны цэнтр. Цэнтр руху альбігойцаў, у час Альбігойскіх войнаў 1209—29 узята ў 1215 крыжакамі. У 1229 засн.ун-т. У час рэлігійных войнаў у горадзе створана мясц. каталіцкая ліга, у 1572 адбылася разня гугенотаў. У 1814 у Т. англ. армія А.Уэлінгтана перамагла войскі маршала Н.Сульта. У 2-ю сусв. вайну акупіравана ням. фашыстамі, у жн. 1944 вызвалена сіламі руху Супраціўлення.
(Toulouse-Lautrec-Monfa)] Анры Раймон Мары дэ (24.11.1864, г. Альбі, Францыя — 9.9.1901),
французскі жывапісец і графік, буйнейшы прадстаўнік постімпрэсіянізму. Вучыўся ў Парыжы ў Л.Бона (1882) і Ф.Кармона (з 1883). Зазнаў уплыў Э.Дэга і яп. гравюры. Асн. тэма творчасці — забавы і быт начных парыжскіх кабарэ, кавярняў і інш., якія ён увасабляў без маральнасці, але з уласцівай яму хваравітай вастрынёй назіранняў, часта з едкай іроніяй, па-майстэрску перадаючы гратэскную дынаміку нібыта выпадкова выхапленых з жыцця мізансцэн, характарнасць поз і жэстаў: «Цырк Фернандо. Наезніца» (1888), «Танец у «Мулен Руж» (1890), «У «Мулен Руж» (1892), «Спявачка Івет Гільбер» (1894). Яго манеры ўласцівы абагульнены, гнуткі і ломкі малюнак, доўгія вібрыруючыя мазкі, халодная гама, адцененая буйнымі, яркімі, маляўнічымі плямамі. У 1890-я г. выканаў плакаты «У «Мулен Руж». Ла Гулю» (1891), «Арыстыд Бруан у «Амбасадэр» (1892), «Японская канапа», «Жан Аўрыль у «Жардэн дэ Пары» (абодва 1893) і інш., якія сталі рэв. крокам у развіцці рэкламнага плаката, у 1892—99 зрабіў больш як 300 літаграфій. Аўтар дэкарацый да спектакляў, ілюстрацый да твораў. Іл.гл. таксама да арт.Літаграфія.
дынастыя ў Егіпце ў 868—905. Заснавальнік — намеснік Абасідаў у Егіпце Ахмед ібн Тулун [868—894]. Пры Т. Егіпет стаў фактычна незалежнай дзяржавай. У 878 Т. падпарадкавалі Сірыю. У час іх праўлення назіраўся ўздым егіпецкай гаспадаркі, вялося будаўніцтва. У 903 Т. пацярпелі паражэнне ад членаў радыкальнай ісмаіліцкай секты карматаў, у 905 пазбаўлены ўлады Абасідамі.
(1.2.1938, в. Капань Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 30.7.2001),
бел. пісьменніца. Скончыла Гомельскае медвучылішча (1955), БДУ (1969). Працавала ў мед. установах, з 1960 дыктар Віцебскага абл. тэлебачання. З 1974 у Белдзяржфілармоніі, з 1979 у выд-ве «Мастацкая літаратура», з 1990 у час. «Вожык». Друкавалася з 1955. Грамадзянскасць, патрыятызм, эмацыянальнасць, матывы чарнобыльскай трагедыі ў зб-ках вершаў «Станцыя надзей» (1971), «Дабрадзея» (1977), «Босая цішыня» (1980), «Гарывада» (1984), «Сонца ў хату» (1986), «Я чакаю цябе...» (1993). Пісала для дзяцей: зб-кі «Дожджык Мікіта» (1978), «Бізоны-рабінзоны» (1983), кн. аповесцей «Пра што думае кіт» (1986). Аўтар гумарыст. зб-каў «Як павезлі мяне сватаць» (1987), «Скажыце ўсім» (1988), баек, казак, апавяданняў і інш. На бел. мову перакладала творы рус., укр. і інш. паэтаў.
ТУ́ЛЬСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ Размешчана ў цэнтры еўрап.ч.Рас. Федэрацыі. Утворана 26.9.1937. Нас. 1740,7 тыс.чал. (2000), гарадскога 81%. Цэнтр — г.Тула. Найб. гарады: Новамаскоўск, Алексін, Шчокіна, Вузлавая, Яфрэмаў.
Займае паўн.ч. Сярэднярускага ўзв. Паверхня — хвалістая эразійная раўніна. Выш. да 293 м. Карысныя выкапні: буры вугаль (частка Падмаскоўнага вугальнага басейна), жал. руда, фасфарыты, серны калчадан, гіпс, каменная соль, буд. матэрыялы; мінер. крыніцы. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. -10 °C, ліп. 19—20 °C. Ападкаў каля 500 мм за год. Гал. рэкі: Ака з прытокамі Упа, Асётр; верхняе цячэнне Дона. Глебы на ПнЗ дзярнова-падзолістыя, у цэнтры шэрыя лясныя, на Пд чарназёмныя. Пад лесам каля 14% тэр. На Пн і ПнЗ — мяшаныя лясы (дуб, бяроза, асіна, хвоя), на Пд — шыракалістыя (дуб, ясень, клён), т. зв. Тульскія засекі.
Т.в. — індустр.-аграрны рэгіён Расіі. У структуры валавой прадукцыі на долю прам-сці і буд-ва прыпадае 36,7%, сельскай гаспадаркі 12,2%, сферы паслуг 51,1%. Вядучыя галіны прам-сці (паводле кошту прадукцыі, 1999): хім. і нафтахім. (мінер. ўгнаенні, сінт. каўчук, пластмасы, хім. валокны і ніткі, гумаватэхн. вырабы, тавары быт. хіміі) — 25,1%, чорная металургія — 22,5%, маш.-буд. і металаапрацоўка (маставыя краны, горна-шахтавае абсталяванне, абаронная прадукцыя, с.-г. машыны, матацыклы, матаролеры, веласіпеды, самавары, пыласосы і інш.) — 16,5%, харч. (мяса-малочная, мукамольная, спіртавая, цукр., кандытарская, у т. л. выраб пернікаў) — 15%. Вытв-сць электраэнергіі 7 млрд.кВт∙гадз (1999). Новамаскоўская, Чэрапецкая, Шчокінская ДРЭС, Алексінская, Наватульская ЦЭЦ. Здабыча бурага вугалю. Развіты лёгкая (трыкат., швейная, абутковая), лясная і дрэваапр.прам-сць, вытв-сцьмуз. інструментаў (баяны, гармонікі, электраінструменты), прам-сцьбуд. матэрыялаў (вогнетрывалая цэгла для металургіі, керамічныя трубы, абліцовачная плітка і інш.). Нар.маст. промыслы — карункапляценне (г. Бялёў) і выраб размаляваных гліняных цацак (с. Філімонава). Сельская гаспадарка збожжава-жывёлагадоўчага кірунку. Пад с.-г. ўгоддзямі каля 1,9 млн.га, у т. л. пад пасяўнымі пл. 1 млн.га. Пераважаюць пасевы збожжавых культур (пшаніца, жыта, грэчка); вырошчваюць кармавыя культуры, цукр. буракі, бульбу, агародніну. Пладаводства. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак і коз. Птушкагадоўля. Даўж. чыгунак 1103 км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 5076 км (2000). Гал.чыг. вузлы — Тула, Вузлавая. Аўтамагістраль Масква—Сімферопаль. Суднаходства па р. Ака (ад г. Алексін). Бальнеагразевы курорт Краінка. У Т.в. музеі-сядзібы Л.М.Талстога ў Яснай Паляне і В.Дз.Паленава ў с. Паленава.
прыродна-ачаговая інфекцыйная хвароба жывёл і чалавека. Адносіцца да заанозаў. Узбуджальнік — бактэрыя франкісела тулярэнсіс; чалавеку перадаецца пры кантакце з хворымі грызунамі, ад укусаў насякомых і кляшчоў, якія паразітуюць на грызунах, паветрана-пылавым шляхам. Па лакалізацыі працэсаў адрозніваюць: Т. скуры, слізістых абалонак і лімфатычных вузлоў (бубонная, язвава-бубонная і інш.), унутр. органаў (напр., лёгачная) і генералізаваная форма. Прыкметы Т.: высокая т-ра цела, агульная інтаксікацыя, павелічэнне лімфатычных вузлоў. Лячэнне тэрапеўтычнае. У жывёл перадаецца праз інфіцыраваныя ваду, кармы, подсціл, глебу.