ТУЛУА́ (Tulua),
горад на З Калумбіі, на Панамерыканскай шашы, у даліне р. Каўка, каля падножжа Цэнтр. Кардыльеры. Каля 150 тыс. ж. (2001). Чыг. ст. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (кава, тытунь, цукр. трыснёг; жывёлагадоўля). Харчасмакавая прам-сць.
т. 16, с. 24
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)