ТУЛУ́ЗА (Toulouse),

горад на Пд Францыі. Адм. ц. дэпартамента Верхняя Гарона. Каля 400 тыс. ж., з прыгарадамі каля 550 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Гарона. Аэрапорт. Прам-сць: авіяц., ракетна-касм., радыёэлектронная, хім., лёгкая, харчасмакавая. Ун-т. Нац. цэнтр касм. даследаванняў. Музеі. Арх. помнікі 11—18 ст., у т. л. раманскі касцёл (11—13 ст.), раманска-гатычны сабор (12—16 ст.).

У старажытнасці паселішча кельтаў. Паміж 120—100 да н.э. заваявана Рымам. У 419—508 н.э. сталіца каралеўства вестготаў, потым пад уладай франкаў. У 9—13 ст. сталіца Тулузскага графства, а пасля далучэння графства да каралеўскага дамена (1271) Т. — гал. горад прав. Лангедок; значны гандлёва-рамесны цэнтр. Цэнтр руху альбігойцаў, у час Альбігойскіх войнаў 1209—29 узята ў 1215 крыжакамі. У 1229 засн. ун-т. У час рэлігійных войнаў у горадзе створана мясц. каталіцкая ліга, у 1572 адбылася разня гугенотаў. У 1814 у Т. англ. армія А.Уэлінгтана перамагла войскі маршала Н.​Сульта. У 2-ю сусв. вайну акупіравана ням. фашыстамі, у жн. 1944 вызвалена сіламі руху Супраціўлення.

т. 16, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)