ТУЛУНІ́ДЫ,
дынастыя ў Егіпце ў 868—905. Заснавальнік — намеснік Абасідаў у Егіпце Ахмед ібн Тулун [868—894]. Пры Т. Егіпет стаў фактычна незалежнай дзяржавай. У 878 Т. падпарадкавалі Сірыю. У час іх праўлення назіраўся ўздым егіпецкай гаспадаркі, вялося будаўніцтва. У 903 Т. пацярпелі паражэнне ад членаў радыкальнай ісмаіліцкай секты карматаў, у 905 пазбаўлены ўлады Абасідамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)