форма правядзення спарт. спаборніцтваў у розных відах спорту, дзе адбываецца асабістае або каманднае супрацьборства. Бываюць Т.с. кругавы (кожны ўдзельнік паслядоўна сустракаецца з усімі адзін або некалькі разоў), кубкавы (алімп.; на кожным этапе выбываюць пераможаныя і вызначаецца пераможца); т.зв. швейцарскі (колькасць сустрэч — тураў меншая за колькасць удзельнікаў; у 1-м туры пары вызначаюцца жараб’ёўкай, у наступных жараб’ёўка злучае сапернікаў, якія маюць аднолькавую колькасць ачкоў). На адным Т.с. магчыма выкарыстанне розных сістэм.
Заснавальнікі Т.с. ўстанаўліваюць прызы для ўдзельнікаў. Бываюць Т.с. традыц. (напр., штогодні навагодні Гастынгскі турнір шахматыстаў; г. Гастынгс, Вялікабрытанія). міжнар. (напр., па вольнай барацьбе на прызы А.Мядзведзя, Мінск). турнір «Вялікага шлема» ў тэнісістаў і інш.
кветкавая расліна сям. крыжакветных; падвід рэпы. Як кармавая расліна культывуецца ў Еўропе (у т. л. на Беларусі), Паўн. Амерыцы і Аўстраліі.
Двухгадовая травяністая расліна. У 1-ы год развівае прыкаранёвую разетку лісця і караняплоды. на 2-і — сцёблы, суквецці і плады. Сцёблы выш. да 1 м. Лісце светла-зялёнае, апушанае. Кветкі жоўтыя. сабраныя ў суквецце шчыток. Плод — стручок. Форма караняплодаў падоўжаная, шарападобная, белага, фіялетавага ці жоўтага колеру. Мякаць белая ці жоўтая.
ТУРО́НАК (Turonek) Юры Браніслававіч (н. 26.4.1929, г. Дукштас, Літва),
польскі даследчык бел. гісторыі, культуры, асветы. Д-ргіст.н. (1986). Скончыў Гал. школу планавання і статыстыкі ў Варшаве (1952). Адзін з арганізатараў і старшыня праўлення (1956—66) Варшаўскага аддзялення Беларускага грамадска-культурнага таварыства (БГКТ), у 1970—75 старшыня Навук. гуртка БГКТ. Даследуе гісторыю бел. школьніцтва на Беласточчыне, бел. кнігавыдавецкай справы і каталіцызму, ням.акупац. палітыку ў Беларусі.
Тв.:
Беларускае школьніцтва на Беласточчыне ў пасляваенны перыяд. Беласток, 1976;
Памяці Браніслава Туронка. Ню Ёрк;
Варшава, 1990;
Каталіцызм у Беларусі — маштаб праблемы // Скарыніч. 1991. Вып. 1;
Фармаваньне сеткі рыма-каталіцкіх парафіяў у Беларусі (1387—1781 г.) // Бел.гіст. агляд. 1995. Т. 2, сш. 2;
Канфесійная трансфармацыя на Беларусі і нацыянальная самасвядомасць // Беларуская думка XX ст. Варшава. 1998;
Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). Мн.. 2002;
Wacław Iwanowski i odrodzenie Białorusí. Warszawa, 1992;
Książka bialoruska w II Rzeczypospolitej, 1921—1939. Warszawa, 2000;
Бел.пер. — Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мн., 1993;
Беларускае пытанне ў палітыцы лонданскага лагеру (1941—44) // Спадчына. 1997. №3.
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка (выцякае з возера), за 16 км на Пд ад г. Полацк. Пл. 0,9 км², даўж. 3,2 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 0,8 м, даўж. берагавой лініі 8,7 км, пл. вадазбору 803 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 10—18 м (на ПнУ 7—9 м), пераважна пад хваёвым лесам, на Пн месцамі разараныя, амаль на ўсім працягу вылучаецца абразійны ўступ выш. 3—6 м над узр. возера. Берагі высокія, месцамі спадзістыя, забалочаныя. Дно сапрапелістае, вузкая паласа ўздоўж берага выслана апясчаненым ілам. Зарастае. Упадае пратока з воз. Суя і ручай.
род вадаплаўных птушак сям. качыных атр. гусепадобных. 5 відаў. Пашыраны на Пн Еўразіі і Паўн. Амерыкі ў тундры, лесатундры, па берагах азёр, у поймах рэк, на марскіх узбярэжжах. На Беларусі на пралётах увосень трапляюцца 2 віды: Т. чорны, або сіньга (M. nigra), і ўласна Т. (M. fusca) — нар. назва нырок-свірок.
Даўж. да 56 см, маса да 2 кг, самкі драбнейшыя. Самцы чорныя. часам з белай плямай на крыле; самкі цёмна-бурыя. Дзюба каля асновы ўздутая, жоўтая ці чырвоная з чорным. Кормяцца дробнай рыбай. воднымі беспазваночнымі, раслінамі. Адкладваюць да 10 яец. Аб’ект палявання.
Э.Р.Самусенка.
Турпаны: 1 — чорны; 2 — уласна турпан (а — самка, б — самец).
ТУ́РСКА (Turska) Галіна (15.10.1901, г. Іркуцк, Расія — 5.1.1979),
польскі мовазнавец, славіст. Д-рфілал.н. (1949). Праф. (1954). Скончыла Віленскі ун-т (1929). Працавала ў Віленскім і Тарунскім ун-тах, з 1960 у Ін-це славяназнаўства Польскай АН. Даследавала польска-бел.-літ. моўныя сувязі, бел. ўплывы ў мове твораў А.Міцкевіча, Я.Ходзькі, польскія гаворкі ў літ. і бел. вёсках 19 — пач. 20 ст. У манаграфіі «Мова Яна Ходзькі» (1930) адзначала, што бел. лексічныя, фанет., марфал. і сінтакс. ўплывы ў яго творах пераважаюць над лац., франц., ням. і рускімі; дамінуючымі з’яўляюцца бел. ўплывы і ў польскіх гаворках Віленшчыны. Аўтар прац «Польская мова на Віленшчыне» (1930), «Польская мова на базе літоўскай (Аб узнікненні польскамоўных арэалаў на Віленшчыне)» (1939), «Пэўны выпадак рэканструкцыі фармальнай прыкметы ў беларускіх дыялектах» (1949), «Слоўнік найцяжэйшых выразаў у 5 і 6 тамах «Люду беларускага» М.Федароўскага» (1969), «Беларускія лексічныя запазычанні ў польскай мове (старапольскі перыяд)» (1970), «Заўвагі пра беларускі пераклад «Пана Тадэвуша» Браніславам Тарашкевічам» (1984) і інш.
ТУРСУНАЛІ́ЕЎ Эстэбес (н. 30.5.1931, с. Кайынды Таласкай вобл., Кыргызстан),
кіргізскі акын. Нар.арт.СССР (1988). Выступае з 12-гадовага ўзросту. З 1947 артыст Кіргізскай філармоніі, адначасова з 1976 кіраўнік арганізаванай ім фальклорнай групы. У рэпертуары творы ў традыц. жанрах вуснай прафес. творчасці. Аўтар кніг. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія Кыргызстана 1975.
ТУРСУ́Н-ЗАДЭ́ Мірзо (2.5.1911, с. Каратаг, Таджыкістан — 24.9.1977),
таджыкскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Нар.паэт. Таджыкістана (1961). Акад.АН Таджыкістана (1951). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Ін-т асветы ў Ташкенце (1931). Друкаваўся з 1930. Першы зб. вершаў і апавяданняў «Сцяг перамогі» (1932). Аўтар паэм «Сонца краіны» (1936), «Восень і вясна» (1937), «Сын Радзімы» (1942), «Нявеста з Масквы» (1945), «Хасан-арбакеш» (1954) і «Голас Азіі» (1956; за дзве апошнія Ленінская прэмія 1960). Грамадз. пафас, інтэрнацыяналізм, асэнсаванне гіст. лёсу народаў Азіі, роздум пра жыццё ў паэт. цыклах «Індыйская балада» (1947—48, Дзярж. прэмія СССР 1948) і «Я з Усходу свабоднага» (1950), паэмах «Вечнае святло» (1957), «Дарагая мая» (1960). Аўтар публіцыст., літ.-крытычных прац «Думкі пра грамадзянскую лірыку» (1954), «Літаратура і жыццё» (1959) і інш. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Р.Барадулін, А.Бачыла, А.Вольскі, А.Звонак, В.Зуёнак, А.Клышка, В.Лукша, П.Прыходзька, У.Шахавец і інш.Міжнар. прэмія імя Нэру 1967.