ТУРПА́НЫ (Melanitta),

род вадаплаўных птушак сям. качыных атр. гусепадобных. 5 відаў. Пашыраны на Пн Еўразіі і Паўн. Амерыкі ў тундры, лесатундры, па берагах азёр, у поймах рэк, на марскіх узбярэжжах. На Беларусі на пралётах увосень трапляюцца 2 віды: Т. чорны, або сіньга (M. nigra), і ўласна Т. (M. fusca) — нар. назва нырок-свірок.

Даўж. да 56 см, маса да 2 кг, самкі драбнейшыя. Самцы чорныя. часам з белай плямай на крыле; самкі цёмна-бурыя. Дзюба каля асновы ўздутая, жоўтая ці чырвоная з чорным. Кормяцца дробнай рыбай. воднымі беспазваночнымі, раслінамі. Адкладваюць да 10 яец. Аб’ект палявання.

Э.​Р.​Самусенка.

Турпаны: 1 — чорны; 2 — уласна турпан (а — самка, б — самец).

т. 16, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)