ТУРСУНАЛІ́ЕЎ Эстэбес (н. 30.5.1931, с. Кайынды Таласкай вобл., Кыргызстан),
кіргізскі акын. Нар. арт. СССР (1988). Выступае з 12-гадовага ўзросту. З 1947 артыст Кіргізскай філармоніі, адначасова з 1976 кіраўнік арганізаванай ім фальклорнай групы. У рэпертуары творы ў традыц. жанрах вуснай прафес. творчасці. Аўтар кніг. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія Кыргызстана 1975.
т. 16, с. 51
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)