ТУРО́ЎЛЯ, Тураўля,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка (выцякае з возера), за 16 км на Пд ад г. Полацк. Пл. 0,9 км², даўж. 3,2 км, найб. шыр. 500 м, найб. глыб. 0,8 м, даўж. берагавой лініі 8,7 км, пл. вадазбору 803 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 10—18 м (на ПнУ 7—9 м), пераважна пад хваёвым лесам, на Пн месцамі разараныя, амаль на ўсім працягу вылучаецца абразійны ўступ выш. 3—6 м над узр. возера. Берагі высокія, месцамі спадзістыя, забалочаныя. Дно сапрапелістае, вузкая паласа ўздоўж берага выслана апясчаненым ілам. Зарастае. Упадае пратока з воз. Суя і ручай.
т. 16, с. 50
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)