ТУРНЭ́ПС, кармавая рэпа (Brassica rapa rapa),

кветкавая расліна сям. крыжакветных; падвід рэпы. Як кармавая расліна культывуецца ў Еўропе (у т. л. на Беларусі), Паўн. Амерыцы і Аўстраліі.

Двухгадовая травяністая расліна. У 1-ы год развівае прыкаранёвую разетку лісця і караняплоды. на 2-і — сцёблы, суквецці і плады. Сцёблы выш. да 1 м. Лісце светла-зялёнае, апушанае. Кветкі жоўтыя. сабраныя ў суквецце шчыток. Плод — стручок. Форма караняплодаў падоўжаная, шарападобная, белага, фіялетавага ці жоўтага колеру. Мякаць белая ці жоўтая.

В.​М.​Прохараў.

Турнэпс.

т. 16, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)