ТУРСУ́Н-ЗАДЭ́ Мірзо (2.5.1911, с. Каратаг, Таджыкістан — 24.9.1977),

таджыкскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Нар. паэт. Таджыкістана (1961). Акад. АН Таджыкістана (1951). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Ін-т асветы ў Ташкенце (1931). Друкаваўся з 1930. Першы зб. вершаў і апавяданняў «Сцяг перамогі» (1932). Аўтар паэм «Сонца краіны» (1936), «Восень і вясна» (1937), «Сын Радзімы» (1942), «Нявеста з Масквы» (1945), «Хасан-арбакеш» (1954) і «Голас Азіі» (1956; за дзве апошнія Ленінская прэмія 1960). Грамадз. пафас, інтэрнацыяналізм, асэнсаванне гіст. лёсу народаў Азіі, роздум пра жыццё ў паэт. цыклах «Індыйская балада» (1947—48, Дзярж. прэмія СССР 1948) і «Я з Усходу свабоднага» (1950), паэмах «Вечнае святло» (1957), «Дарагая мая» (1960). Аўтар публіцыст., літ.-крытычных прац «Думкі пра грамадзянскую лірыку» (1954), «Літаратура і жыццё» (1959) і інш. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Р.​Барадулін, А.​Бачыла, А.​Вольскі, А.​Звонак, В.​Зуёнак, А.​Клышка, В.​Лукша, П.​Прыходзька, У.​Шахавец і інш. Міжнар. прэмія імя Нэру 1967.

Тв.:

Бел. пер. — Высокае гняздо: Выбр. лірыка. Мн.. 1982;

Рус. пер. — Избр. произв. Т. 1—2. М., 1971.

Літ.:

Сайфуллаев А. Меридианы поэзии. Душанбе. 1971.

М.Турсун-задэ.

т. 16, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)