абле́т, ‑у, м.
Разм. Тое, што будучы зрэзаным, ссечаным, праляжала ўсё лета, аблетавала (гл. аблетаваць у 2 знач.).
абле́таваць, ‑туе; зак.
1. Астацца з зімы на лета. Сена ў стозе аблетавала.
2. Праляжаўшы лета, высахнуць (пра дровы і пад.).
абле́так, ‑тка, м.
Абл. Жывёліна ва ўзросце двух год; жывёліна, якая пералетавала. Ён [Сымон] гадае так і гэтак Ды глядзіць у гушчарняк, Як ваўчок, як той аблетак, Ды не вырвацца ніяк. Колас.
•••
На аблетак — каб аблетавала, праляжала лета (звычайна пра дровы). Бацька нават не паспеў навазіць і накалоць на аблетак дроў, як нечакана снег узяўся вадою. Сабаленка.
абле́тнік, ‑у, м.
Абл. Дровы, нарыхтаваныя вясною на зіму. [Сыс:] — Як у школу дровы вазілі, і табе б сухога аблетніку шуркі са дзве скінулі б. Вітка.
аблёт, ‑у, М ‑лёце, м.
Дзеянне паводле дзеясл. аблётваць — аблётаць і аблятаць — абляцець (у 1–3 знач.).
аблётаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад аблётаць.
аблётацца, ‑аецца; зак.
Зрабіцца лётнай, здольнай збіраць нектар (пра пчалу); зрабіцца прыгодным для лётання (пра самалёт і пад.).
аблётаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і аблята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Лётаючы, пабываць у многіх месцах. Аблётала, напэўна, сотні кветак За кожнай кропелькай пчала. Корбан. // перан. Разм. За кароткі час пабываць у многіх месцах. [Вова] і праўда назаўтра аблётаў увесь горад. Марціновіч.
2. Выпрабаваць; праверыць у выпрабавальным палёце самалёт, дырыжабль і пад. Аблётаць новыя машыны.
аблётваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аблётаць.
абліва́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абліваць — абліць і аблівацца — абліцца.
2. Водная працэдура. Ранішнія абліванні і абціранні.