абліза́цца, ‑ліжуся, ‑ліжашся, ‑ліжацца; зак.
1. Аблізаць сабе губы. — Эге! — здзівіўся войт і смачна аблізаўся. Бажко.
2. Аблізаць сабе поўсць, шэрсць (пра жывёл).
3. перан. Разм. Выявіць пачуццё незадаволенай зайздрасці, не атрымаўшы таго, на што разлічваў.
абліза́ць, ‑ліжу, ‑ліжаш, ‑ліжа; зак., каго-што.
Правесці языком па паверхні чаго‑н.; ачысціць каго‑, што‑н. лізаннем. Ваўчыха аблізала ваўчаня. □ Пятрову вельмі захацелася піць, і ён аблізаў засмяглыя губы. Лупсякоў. // перан. Дакрануцца да чаго‑н., прабегчы па чым‑н. (пра языкі агню). Задрыжалі рукі, і сэрца ўсхадзілася хутка, хутка, калі цьмяны агеньчык запалкі аблізаў па чарзе кожны з шнуроў. Лынькоў. // перан. Абмыць, абдаць (пра хвалі, ваду). Вада аблізала камень.
•••
Пальчыкі абліжаш (абліжаце) — пра што‑н. смачнае, прыемнае, прывабнае. Бульба сопкая, разломіш напалам, памочыш у соль — пальчыкі абліжаш! С. Александровіч. [Гарлахвацкі:] І цікавая навіна? [Зёлкін:] Пальчыкі абліжаце. Крапіва.
аблі́званне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблізваць — абліваць і аблізвацца — аблівацца.
аблі́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да аблівацца (у 1, 2 знач.).
2. перан. Разм. Глядзець на каго‑, што‑н. з зайздрасцю, з жаданнем атрымаць. Аж шкода яму [Верамейчыку] робіцца самога сябе — гэтакае дабро людзі цягаюць, а яму глядзі ды толькі аблізвайся. Крапіва.
3. Зал. да аблізваць.
аблі́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аблізаць.
аблізну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Аднакр. да аблізвацца (у 1, 2 знач.).
аблізну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Аднакр. да аблізваць.
аблі́к, ‑у, м.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблічыць.
абліпа́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абліпаць — абліпнуць.
абліпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Пакрыць з усіх бакоў чым‑н. ліпкім. Боты абліпаюць граззю. // Шчыльна прылягаць. Мокрая сукенка абліпала стан Сцёпы, яе ўсю калаціла ад холаду. Барашка. Толькі пад дажджом ісці было не дужа зручна: ушчэнт мокрая куртка агідна абліпала цела. Быкаў.