аблізаць, ‑ліжу, ‑ліжаш, ‑ліжа; зак., каго-што.

Правесці языком па паверхні чаго‑н.; ачысціць каго‑, што‑н. лізаннем. Ваўчыха аблізала ваўчаня. ▪ Пятрову вельмі захацелася піць, і ён аблізаў засмяглыя губы. Лупсякоў. // перан. Дакрануцца да чаго‑н., прабегчы па чым‑н. (пра языкі агню). Задрыжалі рукі, і сэрца ўсхадзілася хутка, хутка, калі цьмяны агеньчык запалкі аблізаў па чарзе кожны з шнуроў. Лынькоў. // перан. Абмыць, абдаць (пра хвалі, ваду). Вада аблізала камень.

•••

Пальчыкі абліжаш (абліжаце) — пра што‑н. смачнае, прыемнае, прывабнае. Бульба сопкая, разломіш напалам, памочыш у соль — пальчыкі абліжаш! С. Александровіч. [Гарлахвацкі:] І цікавая навіна? [Зёлкін:] Пальчыкі абліжаце. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)