аб’ядна́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аб’яднаць, аб’яднацца.
2. Арганізацыя, саюз. Вытворчае аб’яднанне. Фінансавае аб’яднанне. □ Па ініцыятыве ЦК камсамола Беларусі ў 1923 г. было створана літаратурнае аб’яднанне «Маладняк». Пшыркоў.
аб’ядна́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад аб’яднаць.
2. у знач. прым. Сумесны, злучаны. Аб’яднаныя дзеянні ўсіх прагрэсіўных сіл. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.
аб’ядна́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Які служыць аб’яднанню, вядзе да аб’яднання. Аб’яднаўчы з’езд. □ Мінула паўтара тыдня з часу аб’яднаўчага сходу. Хадкевіч.
аб’ядна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Злучыцца, утварыць адно цэлае. Аб’яднацца ў кааператыў. □ Тут аб’ядналіся разам усе выгоды: і лес, і луг, і шырокая рака і зараснік. Маўр.
2. Згуртавацца. Аб’яднацца ў барацьбе за мір.
аб’ядна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Утварыць адно цэлае з асобных частак, адзінак. Аб’яднаць два прадпрыемствы ў адно.
2. Згуртаваць, дасягнуць аднадушнасці. Аб’яднаць намаганні для вырашэння важнай навуковай праблемы.
аб’ядно́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. аб’ядноўваць — аб’яднаць.
аб’ядно́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да аб’яднацца.
2. Зал. да аб’ядноўваць.
аб’ядно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аб’яднаць.
аб’язджа́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. аб’язджаць — аб’ездзіць.