Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.

Пабыўшы ў цяпле, пазбавіцца адчування холаду; сагрэцца. Зося села на край гаспадарскай печы абагрэцца. Чорны.

абагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што.

Зрабіць цёплым, сагрэць што‑н. Абагрэць рукі. □ Сёння я незвычайна радасны, Ну, не хлопец — усмешка адна: Цеплынёю дваццаціградуснай Абагрэла мяне вясна. Бураўкін.

абагу́ленасць, ‑і, ж.

Якасць, уласцівасць абагуленага.

абагу́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абагуліць.

2. у знач. прым. Які ў працэсе калектывізацыі з прыватнага, індывідуальнага ператварыўся ў грамадскі, калектыўны. Абагуленая жывёла.

абагу́ліцца, ‑ліцца; зак.

Разм. Стаць абагуленым.

абагу́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Зрабіць асабістае, уласнае (сродкі вытворчасці, гаспадарчыя аб’екты і пад.) калектыўным, грамадскім. Абагуліць зямлю. Абагуліць маёмасць. □ [Мікіта:] — Не гневайся, бабка. А калгас будзе. Абагулім тваю карову, авечку, свінню з парасятамі. Колас.

абагу́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абагульваць — абагуліць.

абагу́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абагуліцца.

2. Зал. да абагульваць.

абагу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абагуліць.

абагу́льненасць, ‑і, ж.

Якасць, уласцівасць абагульненага. Абагульненасць вобразаў. Абагульненасць вывадаў.