Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адзіна́кі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Такі самы, аднолькавы. Звычайная, простая з’ява, Закон адзінакі для ўсіх. Колас.

адзінакро́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які паходзіць ад аднаго бацькі, але ад розных маці (пра дзяцей). // Які звязаны агульнасцю паходжання (аб братэрскіх народах, дзяржавах). Над працоўнымі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны навісла пагроза трапіць у рабства да гітлераўскай Германіі. У такіх умовах Савецкі ўрад прыняў рашэнне аб аказанні дапамогі сваім адзінакроўным братам. «Весці».

адзінанача́лле, ‑я, н.

Сістэма кіравання, пры якой усё кіраўніцтва сканцэнтравана ў руках адной асобы. Адзінаначалле ў гаспадарцы.

адзінанача́льнік, ‑а, м.

Асоба, якая мае права адзінаначалля.

адзіна́рны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з адной часткі, не падвойны. Адзінарнае акно. Адзінарная пража.

адзінаўла́ддзе, ‑я, н.

Сканцэнтраванне ўлады ў адных руках; паўната, неабмежаванасць чыёй‑н. улады.

адзінаўла́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, у руках якога непадзельна сканцэнтравана ўся ўлада. Адзінаўладны правіцель.

адзінаўла́дства, ‑а, н.

Тое, што і адзінаўладдзе.

адзіна́ццаты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да адзінаццаць. Адзінаццатая гадзіна.

адзіна́ццаць, ‑ццаці, Т ‑ццаццю, ліч. кольк.

Лік. Адзінаццаць памножыць на два. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай «11». Адзінаццаць дзён.