адлаві́ць, ‑лаўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак.
1. Злавіць, вылавіць нейкую частку каго‑н. У 1939 годзе адлавілі каля фермы двух, а ў 1940 годзе шэсць лісянят. В. Вольскі.
2. Скончыць лавіць, перастаць займацца лоўляй каго‑н.
адлажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што.
Тое, што і адкласці (у 1 знач.).
адлакірава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адлакіраваць.
адлакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Пакрыць лакам; зрабіць лакіроўку чаго‑н.
адлама́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адламаць.
адлама́цца, ‑ломіцца; зак.
Зламаўшысят аддзяліцца, адпасці. Ад сасны адламалася вялікая галіна. Шамякін.
адлама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., што і чаго.
Зламаўшы, аддзяліць частку ад цэлага. Васіль нахіліўся.. і адламаў галінку з вясёлымі кучаравымі коцікамі. Шамякін. // Аддзяліць без нажа кавалак чаго‑н. [Алесь] адламаў хлеба, узяў гурок і са смакам закусіў. Чарнышэвіч. // Адбіць, адкрышыць. Адламаць кавалак пароды.
адле́га, ‑і, ДМ ‑лезе; Р мн. ‑лег; ж.
Абл. Адліга. І зімы ў хлюпаце адлег Каля жалезнай пройдуць брамы. Хадыка.
адле́гласць, ‑і, ж.
1. Прамежак паміж двума прадметамі. За дзедам на некаторай адлегласці пайшлі і яго сыны. Колас. // Адрэзак шляху пэўнай велічыні, працягласці. За мінуту штучны спадарожнік праходзіць велізарную адлегласць. □ Дзімін, відаць, хваляваўся, бо рукі ў яго былі закладзены за спіну і мераў ён адлегласць — крокаў дзесяць туды, крокаў дзесяць назад — таропка, нецярпліва. Карпаў. // Прамежак у часе. Адлегласць доўгую да перамогі Гадамі давялося вымяраць. Аўрамчык.
2. Больш-менш аддаленае месца; далечыня. Перадача электрычнай энергіі на далёкія адлегласці.
•••
Трымаць на адлегласці гл. трымаць.
адле́глы, ‑ая, ‑ае.
Аддалены (у прасторы, часе, паводле ступені развіцця).