аддава́цца, ‑даюся, ‑даешся, ‑даецца; ‑даёмся, ‑даяцеся, ‑даюцца; незак.
1. Незак. да аддацца.
2. Зал. да аддаваць.
аддава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце, ‑даюць; незак.
1. Незак. да аддаць (у 1–7, 9 знач.).
2. чым. Мець які‑н. прысмак, пах, колер чаго‑н. пабочнага. Вада аддае балотам. □ Хлеб пахне троху вугалем і аддае крыху ад яго і магутным пахам. Лынькоў. // перан. Разм. Нагадваць што‑н., мець адценне, рысы чаго‑н. іншага, сведчыць пра наяўнасць чаго‑н. Аддаваць літаратуршчынай. □ Быў канец жніўня, і ночы ўжо аддавалі восенню. Шамякін. Шмат якія куткі былі тут [на Беларусі] падобны да яго [Андрэя Мішурына] роднай Смаленшчыны, і толькі смуга па адкрытых даляглядах была як бы танчэйшая і аддавала сінявасцю. Чорны.
адда́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад аддаць.
аддаі́цца, ‑доіцца; зак.
Перастаць даіцца, даваць малако (перад ацёлам). Карова аддаілася.
аддаі́ць, ‑даю, ‑доіш, ‑доіць; зак.
Адпрацаваць на даенні пэўны тэрмін. [Ірына:] — Можа ты мяне яшчэ прымусіш кароў даіць? Дык не. Я сваё аддаіла. Хай цяпер іншыя. Гаўрылкін.
адда́ленасць, ‑і, ж.
Знаходжанне на далёкай адлегласці ад каго‑, чаго‑н. Аддаленасць ад мора. □ Плыве.. [касцёльны звон] прыглушанымі гукамі, нібы з аддаленасці сівых вякоў. Бядуля.
аддале́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аддаляць — аддаліць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. аддаляцца — аддаліцца.
2. Месца, якое знаходзіцца на значнай адлегласці ад чаго‑н. Далей разлягаліся лугі з магутнымі дубамі, што, як вартавыя, стаялі ў аддаленні адзін ад аднаго. Хадкевіч.
адда́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад аддаліць.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца або адбываецца на вялікай адлегласці ад чаго‑н.; далёкі. Тайная паліцыя пачала снаваць сваё густое павуцінне нават у самых аддаленых і глухіх беларускіх паселішчах. Паслядовіч. Аддаленая страляніна пасля ўсяго перажытага.. [жанчынам] была не такой ужо страшнай. Гурскі. // Які даносіцца здалёк. Галасы людзей зліваліся ў суцэльны гул, падобна на аддалены шум марскога прыбою. Шамякін.
3. у знач. прым. Аддзелены вялікім прамежкам часу. Янка Купала пазбегнуў у сваім перакладзе [«Слова аб палку Ігаравым»] наўмыснай стылізацыі пад старажытнасць, што назіраецца часта ў гістарычных нашых аповесцях і раманах, якія адлюстроўваюць аддаленыя эпохі. Палітыка.
4. у знач. прым. Які не мае непасрэднай сувязі з чым‑н.; мала падобны. Аддалены гібрыд. Аддаленае падабенства.
аддалі́цца, ‑далюся, ‑далішся, ‑даліцца; зак.
1. Перамясціцца на нейкую адлегласць ад каго‑, чаго‑н. Вада ў Сажы выцвіла, памялела і так аддалілася ад берага, што рэдка хто з хлапчукоў даставаў яе каменьчыкам. Ракітны. // Стаць менш чутным з прычыны вялікай адлегласці. Гром аддаліўся, толькі часамі далятае яго прыглушаны грукат з далёкага, цёмнага краю неба. Скрыган.
2. перан. Парваць сяброўскія, блізкія адносіны з кім‑н.; пачаць цурацца каго‑н. Неўзабаве Антон аддаліўся ад усіх і пачалі здагадвацца, шло ён перажыў нейкую няўдачу ў жыцці. Чорны.
аддалі́ць, ‑далю, ‑даліш, ‑даліць; зак., каго-што ад каго-чаго.
1. Перамясціць каго‑, што‑н. на большую адлегласць ад каго‑, чаго‑н. Аддаліць гаспадарчы двор ад жылля.
2. Перанесці, прызначыць тэрмін выканання чаго‑н. на пазнейшы час; адтэрмінаваць. [Валодзю] як бы хацелася аддаліць той момант, якога ён даўно прагнуў, момант спаткання з маці. Чорны.
3. Выклікаць адчужанасць, стаць прычынай адчужанасці. Гэта нязначнае здарэнне канчаткова аддаліла іх.