Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адэкало́н, ‑у, м.

Спіртавы раствор розных пахучых рэчываў, вядомы як асвяжальны гігіенічны сродак. Асвяжыцца адэкалонам.

[Фр. eau de Cologne — «кёльнская вада».]

адэкало́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.

Разм. Апырскваць сябе адэкалонам.

адэкало́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да адэкалону, уласцівы адэкалону. Адэкалонны пах.

адэква́тнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Уласцівасць адэкватнага.

адэква́тны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Такі, што поўнасцю супадае з чым‑н., роўны чаму‑н. Адэкватныя паняцці.

адэкзаменава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.

Разм. Кончыць экзаменавацца, здаваць экзамены. Студэнты адэкзаменаваліся.

адэкзаменава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго.

Прыняць ва ўсіх экзамен, экзамены; скончыць экзаменаваць. Адэкзаменаваць паступаючых у інстытут.

адэно́ід, ‑а, М ‑дзе, м.

Пухлінападобнае разрастанне лімфатычных утварэнняў насаглоткі.

адэно́ма, ‑ы, ж.

Дабраякасная пухліна, якая можа развівацца ў розных залозістых органах і тканках.

[Ад грэч. adēn — залоза.]

адэ́пт, ‑а, М ‑пце, м.

1. Азнаёмлены з тайнамі якога‑н. вучэння, секты і пад.

2. перан. Заўзяты паслядоўнік, прыхільнік якога‑н. вучэння, ідэі. Адэпты анархізму.