адцадзі́ць, ‑цаджу, ‑цэдзіш, ‑цэдзіць; зак., што.
Цэдзячы, адліць; аддзяліць рэдкае, вадкасць ад гушчы, прымесей. З печы спрытна злезла гаспадыня, схапіла на запечку анучу і анучаю выхапіла з пячуркі чыгунок ды панесла яго ў кут ля парога, каб адцадзіць над цэбрам бульбу. Галавач.
адцвісці́, ‑цвіце; зак.
Закончыць, пакінуць цвісці. Растрэслі адзенне лясы, Даўно адцвілі верасы і травы павялі. Колас. Кветкі адцвілі, на іх месцы з’явіліся маленькія агурочкі. Бяганская. // перан. Адкрасаваць (пра маладосць, жыццё і пад.). Як шчасліва, сонечна адцвілі гэтыя апошнія гады. Пяць год таму назад сышліся.. [Ірына і Ігнась], пажаніліся. Лынькоў. Так... Здараецца ў окыцці — Што ты сядзеш будзеш баяць. Дні паспелі адцвісці, А надзеі зацвітаюць. Крапіва.
адцвіта́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. адцвітаць — адцвісці.
адце́нены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адцяніць.
адце́нне, ‑я, н.
1. Разнавіднасць якога‑н. колеру (гуку і пад.). Галава, шыя і ўвесь ніз у гэтай птушкі [сіваграка] блакітна-сіняга колеру з зеленаватым адценнем. В. Вольскі. Увесь мокры, у гразі, я стаяў і разглядаў вялікую, прыгожую, з бронзавым адценнем рыбіну. Ляўданскі. [Кандратовіч] прыгубіў шклянку з вадою. — Таварышы! — Голас яго гучны з металічным адценнем. Алешка.
2. Разнавіднасць якой‑н. з’явы; лёгкі адбітак чаго‑н. Недзе далёка прагрукаў гром, і зноў дрыготлівым адценнем далёкага святла праляцела ўначы бледная зарніца. Самуйлёнак. Густыя бровы, прычым левае з лёгкім заломам, надавалі твару адценне лёгкага здзіўлення і дзіцячай наіўнасці. Васілевіч.
3. Тонкая розніца ў ступені праяўлення пачуцця, настрою, стану і пад.; нязначнае змяненне сэнсу слова. Апошнія словы прафесар вымавіў з адценнем злосці. Галавач. — Для цябе, здаецца, усе харошыя, — з адценнем насмешкі заўважае Мартын. Колас. Будучы прызнаным знаўцам мовы,.. [Чорны] прагна ўслухоўваўся ў мелодыю сказа, у яго гукавыя і сэнсавыя адценні, з цікаўнасцю ловячы кожнае незнаёмае слова. Вітка.
адце́рці, адатру, адатрэш, адатрэ; адатром, адатраце, адатруць; пр. адцёр, ‑церла; заг. адатры; зак., што.
1. Трэннем выдаліць што‑н. прыстаўшае, прысохлае. Адцерці пляму.
2. Расціраючы, вярнуць адчувальнасць каму‑, чаму‑н. Адцерці рукі.
3. Разм. Моцна напіраючы, адсунуць; выцесніць. [Назарэўскі:] — Такім парадкам мяне адцерлі ад маці і я астаўся адзін сярод натоўпу. Чорны. // перан. Прымусіць пакінуць каго‑, што‑н. Відаць было, што памочнік хацеў завалодаць адзін увагаю панны Ядвісі, а настаўніка адцерці. Колас.
4. Разм. Прыціснуўшы, прычыніць боль, пашкодзіць; адціснуць, адцяць. Адцёр дзвярамі пальцы. / у безас. ужыв. Адцерла нагу колам.
адце́рціся, адатрэцца; пр. адцёрся, ‑церлася; заг. адатрыся; зак.
1. Знікнуць, сысці ў выніку сцірання, чысткі. Пляма адцерлася.
2. Тручыся, праціскаючыся, непрыкметна адысці. Чалавек з мехам адцёрся назад. Чорны.
адцёрты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адцерці.
адці́нак, ‑нка, м.
Абмежаваная частка чаго‑н.; адрэзак. [Паходня] адчуў, што адзін адцінак яго жыцця ў Старыцы скончыўся, надышоў другі, куды больш складаны і сталы. Хадкевіч.