адыге́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да адыгейцаў.
адыге́йцы, ‑аў; адз. адыгеец, ‑гейца, м.; адыгейка, ‑і, ДМ ‑гейцы; мн. адыгейкі, ‑геек; ж.
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Адыгейскай аўтаномнай вобласці.
адыгра́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адыграць.
адыгра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Іграючы, вярнуць прайгранае; тое, што і адыграць (у 1 знач.). Хто прайграў, таму хацелася адыграцца і яшчэ зарабіць. Колас.
2. перан. Разм. Умела выйсці з няёмкага становішча, не астацца ў даўгу, спагнаць. [Іваніцкі] уступіў у спрэчку, думаючы адыграцца тут, пасля спрэчкі з Ігнасём. Мурашка. // Спагнаць злосць на кім‑н. [Роб:] — Вы хацелі адыграцца на нас — але не ўдалося! Гамолка.
адыгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Іграючы, вярнуць прайгранае. Ужо смерць рукі пацірае: — Не адыграеш, брат, да дня Свайго жыцця, кісета, люлькі, Свайго мушкета і каня. Танк.
2. і без дап. Разм. Кончыць іграць. Ён [музыка] тут успомніў родны край, І што не ў кожнай хаце адгасціў, І не на ўсіх хрысцінах пабываў, І не на ўсіх вяселлях адыграў. Танк.
•••
Адыграць ролю — мець значэнне, аказаць уздзеянне.
ады́грывацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адыграцца.
2. Зал. да адыгрываць.
ады́грываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адыграць (у 1, 3 знач.).
ады́грыш, ‑у, м.
Разм. Што‑н. адыгранае (грошы, рэчы і пад.).