Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адса́дак, ‑дка, м.

Спец. Адсаджаная расліна; флянс.

адса́дачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для аддзялення карысных выкапняў ад пустых народ шляхам адсадкі. Адсадачная машына.

адса́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адсадзіць.

адса́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. адсаджваць — адсадзіць (у 1–4 знач.).

адса́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адсаджваць.

адса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адсадзіць.

адсадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., каго-што.

1. Пасадзіць асобна ад каго‑, чаго‑н. Белая [трусіха] паспрабавала залезці ў карытца нават з лапкамі, і Данік асцярожна адсадзіў яе. Краўчанка. [Пецю] назаўтра ж адсадзілі на заднюю парту, аднаго — на ім, на ўроках аж скура гарэла. Пташнікаў.

2. Разм. Прымусіць пакінуць якое‑н. месца, не даць доступу да чаго‑н. Прыбытнага адсадзілі ад стала, потым выціснулі з бакоўкі. Кулакоўскі.

3. Спыніць кармленне матчыным малаком, размясціць асобна ад маткі. Адсадзіць цяля.

4. Пасадзіць яшчэ раз нанава (пра расліны). [Несцер:] — Усе.. пасохлыя дрэвы адсадзілі занава. Кулакоўскі.

5. Спец. Струменем вады або паветра аддзяліць карысны выкапень ад пустой пароды.

•••

Адсадзіць пячонкі (нутро) (груб.) — моцна збіўшы, пашкодзіць унутраныя органы.

адса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле дзеясл. адсадзіць (у 5 знач.).

адсалютава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Аддаць салют. Адсалютаваць пераможцам. Адсалютаваць эскадры караблёў. □ Поезд адышоў, і на пероне застаўся толькі начальнік станцыі, які, адсалютаваўшы апошняму кандуктару, нейкі час глядзеў услед апошняму вагону. Пестрак. Шыковіч павярнуўся, адсалютаваў рукой. Шамякін.

адсапну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Адзін-другі раз выдыхнуць з сілаю, каб перавесці дух; перадыхнуць. Тады Юзік апамятаўся, адсапнуўся ўсімі грудзьмі і расказаў збольшага ўсё, як яно было. Баранавых. Тут крытык выпіў з кілішка суседа, адсапнуўся і зноў загаварыў. Бядуля.