Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адзаві́зм, ‑у, м.

Апартуністычная плынь у РСДРП, што ўзнікла пасля рэвалюцыі 1905 г. і патрабавала адазвання сацыял-дэмакратычных дэпутатаў з Дзяржаўнай думы і аднаўлення ад легальных форм масавай партыйнай работы.

адзаві́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік адзавізму.

адзаві́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да адзавізму.

адза́ду, прысл.

Разм. Тое, што і ззаду. Калі параўняліся людзі з дубам, тады.. тыя, што ішлі адзаду, пацяглі за рукавы пінжака пана Зыгмунта. Лынькоў.

адзалі́ць, ‑залю, ‑золіш, ‑золіць; зак., што.

Спец. Апрацаваць (шкуры) вапнавым растворам для выдалення шэрсці.

адзвані́ць, ‑званю, ‑звоніш, ‑звоніць; зак.

1. што. Адзначыць што‑н. звонам; празваніць. На сцяне гадзіннік адзваніў дванаццаць. Галавач.

2. без дап. Кончыць званіць. Даўно адзванілі ў царкве — адпраўлялася праваслаўная імша. Чорны.

•••

Вушы адзваніць — надакучыць просьбай, гутаркай каму‑н., доўга і настойліва прасіць каго‑н.

адзвіне́ць, ‑ніць; зак.

1. Празвінець; перастаць звінець, заціхнуць. Яшчэ не адзвінеў званок у калідоры, а мы імчаліся з другога паверха ў раздзявалку.. Хадкевіч. // Адгучаць, перастаць гучаць. Даўно за лесам — ціхім борам — Адзвінела песня ў жытніх хвалях. Вітка.

2. перан. Мінуць, прайсці (аб часе). Без пары адцвілі, адзвінелі гады, І цябе [Багдановіча] падкасіла нядоля. Васілёк.

адзво́н, ‑у, м.

Дадатковы гук, які вынікае ад удару металічных ці шкляных прадметаў аб што‑н. і далучаецца да асноўнага гуку ці шуму. Толькі чутно было, як боўталася з бляшаным адзвонам вадкасць у бітонах. Дуброўскі.

адзво́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адзваніць (у 1 знач.).

адзе́жа, ‑ы, ж.

Тое, што і адзенне (у 1 знач.). [Кузьма:] — Справа не ў тым, у якой адзежы ты ходзіш, а ў тым, што пад гэтай адзежай ты носіш. Колас. Прытрымліваючы крыссе тонкай сваёй доўгай адзежы, постаць пайшла паволі і роўна. Чорны.