Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адва́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.

Смеласць, рашучасць, бясстрашнасць. Хваліць за адвагу. Набрацца адвагі. Не хапае адвагі. □ Для Алёнкі была вялікая спакуса прачытаць той верш, але адвагі нехватала. Колас. І гэтай песні нельга сутрымаць, Мы з ёю стрэнем наш вясёлы май: Адвагу сіл у росквіце гадоў, Усмешку нашых новых пабудоў. Панчанка.

адва́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адвадзіць.

адва́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адвадзіць.

адва́дзіць, ‑ваджу, ‑вадзіш, ‑вадзіць; зак., каго.

Прымусіць перастаць што‑н. рабіць, адвыкнуць ад чаго‑н. Значыць, гэты чалавек шкодны і небяспечны. Трэба назаўсёды адвадзіць.. [браканьера] ад чорнай справы. Кірэенка. // Адвучыць хадзіць куды‑н., мець зносіны з кім‑н. Васіль увесь ажно пыхаў ад прагнага хацення чым барзджэй сустрэць Рыгора з Зосяю і раз назаўсёды адводзіць яго ад яе. Гартны.

адвадзяне́ць, ‑нее; зак.

Стаць вадзяністым.

адваёўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адваёўваць.

адваёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адваяваць.

адва́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адважыць.

адва́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адважваць — адважыць.

адва́жвацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да адважыцца.

адва́жвацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да адважваць.