адна́,
гл. адзін.
•••
Адна-адною; адна перад адной, адна ў адну гл. адзін.
адна...,
Першая частка складаных прыметнікаў і назоўнікаў, якая адпавядае слову «адзін» (у 2, 8 знач.), напрыклад: аднаарачны, аднаасабовы, аднакласнік, аднатыпны.
аднаакто́вы, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з аднаго акта. Аднаактовая п’еса.
аднаакто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.
Разм. П’еса, якая складаецца з аднаго акта. Пасля аднаактоўкі аб’явілі: — Цяпер выступіць селянін з-пад Глуска, які прыйшоў да нас у семінарыю. С. Александровіч.
аднаасо́бнік, ‑а, м.
Селянін, які мае асобную, самастойную гаспадарку і не з’яўляецца членам сельскагаспадарчай арцелі.
аднаасо́бніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да аднаасобніка, належыць яму; не грамадою, не сацыялістычны. Аднаасобніцкая псіхалогія. □ Зрэдку наводдаль ад вёсак кавалкі поля, падзеленага на шнуры. Гэта аднаасобніцкая, зямля. Галавач.
аднаасо́бніцтва, ‑а, н.
Становішча аднаасобніка. [Грасыльда:] — Кінуў тады наш Міхал сваё аднаасобніцтва, сагнаў некуды каня, відаць, прадаў недзе далёка ад Лонвы, і пайшоў у лес на падсочку. Пташнікаў.
аднаасо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які належыць адной асобе, аднаасобпіку. Аднаасобная ўлада. Аднаасобная гаспадарка.
аднабако́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць аднабаковага (у 5 знач.). Аднабаковасць назіранняў і ацэнак. □ Аднабаковасць, неразгорнутасць вобраза ў Дуніна-Марцінкевіча ў значнай ступені абумоўлена асаблівасцямі жанру. Ярош.