Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адфармава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адфармаваць.

адфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.

Спец. Надаць чаму‑н. пэўную форму.

адфармо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адфармоўваць.

адфармо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адфармаваць.

адфільтрава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адфільтраваць.

адфільтрава́цца, ‑руецца; зак.

Аддзяліцца ў час фільтравання.

адфільтрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Ачысціць, прапусціўшы праз фільтр. Адфільтраваць ваду.

2. Аддзяліць фільтраваннем. Адфільтраваць прымесі.

адфільтро́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адфільтроўваць.

адфільтро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адфільтраваць.

адфрэзерава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Спец. Апрацаваць фразай, фрэзерам.